Пітні́к, пятніца ’той, хто п’е’ (Юрч. СНЛ), рэгіянальнае ўтварэнне ад піць (гл.), як рэзнік, жатнік ’жнец’, лётнік ’лётчык’.
Пітны́ ’прыгодны для піцця’ (ТСБМ), укр. питни́й, польск. pitny, чэш., славац. pitný, славен. píten, прасл. *pitьnъjь, утворанае ад *piti ’піць’ пры дапамозе суф. ‑ьnъ‑ (< і.-е. ‑ĭnŏ), першапачаткова з герундыўным значэннем ’тое, што належыць, трэба піць’, параўн. аналагічнае літ. im̃tinas ’тое, што трэба ўзяць’; магчыма, сюды ж ад’ектыўны ст.-грэч. суфікс ‑σιμός < ‑timos і балт. ‑tinos (Трубачоў, Праспект, 72–73).
Піто́к ’пітушчы чалавек, што любіць і можа добра выпіць’ (ТСБМ, Бяльк.). Да піць (гл.).
Пітомы 1 ’тоўсты, празмерны, насычаны’ (Булг.). Дзеепрыметнік залежнага стану цяп. часу ад піта́ць (гл.), ст.-бел. питомъ < *pitati ’карміць, гадаваць, выхоўваць’. Да нітавацца (гл.).
Пітомы 2, у словазлучэнні пітома горла ’стрававод’ (Сл. ПЗБ) — ’горла, праз якое падаецца страва, корм’. Гл. папярэдняе слова.
Пі́тра ’малькі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Няясна.
Піту́ля, піту́лька ’лямпа-каганец’ (мазыр., Мат. Гом.; ТС). Магчыма, з польск. pilula, ’pudendum muliebre’ ці з пятля (гл.).
Піту́н 1 ’піток; п’яніца’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэп лекс.), ’той, хто п’е алкагольнае пітво’ (Варл.). Да піць (гл.). Суф. ‑ун з экспрэсным значэннем ’схільнасць да адпаведнага дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 68).
Піту́н 2 ’тытунь’ (смарг., Сл. ПЗБ). У выніку распадабення т — m > п — т. Да тытунь (гл.).
Пітуне́ц ’конаўка піць ваду’ (гродз., Сцяшк. Сл.). З нітуй і суф. ‑eif 4 як у карэц ’жалезная кружка, коўш, выдзяўбаны з дрэва, з ручкай’ (Нас.).
Піту́ха, птушка ’маленькі гаршчочак для варэння малака’ (Сцяшк. Сл.; пруж., Сл. Брэс., гродз., Нар. сл.; Скарбы), ’посуд для піцця’ (Турская ў Федар. 7), укр. питу́чка. Фармальна — да піць (гл.), тады ’посуд для піцця’ — першаснае значэнне, памянш. птушачка ’маленькі гаршчочак ёмістасцю да аднаго літра’ (Сл. ПЗБ).
Пітэ́лнік ’аладка з грэцкай мукі’ (Вешт.). З *патэлыіік (гл.).