Пітны́ ’прыгодны для піцця’ (ТСБМ), укр. питни́й, польск. pitny, чэш., славац. pitný, славен. píten, прасл. *pitьnъjь, утворанае ад *piti ’піць’ пры дапамозе суф. ‑ьnъ‑ (< і.-е. ‑ĭnŏ), першапачаткова з герундыўным значэннем ’тое, што належыць, трэба піць’, параўн. аналагічнае літ. im̃tinas ’тое, што трэба ўзяць’; магчыма, сюды ж ад’ектыўны ст.-грэч. суфікс ‑σιμός < ‑timos і балт. ‑tinos (Трубачоў, Праспект, 72–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)