Сле́пець (сьле́пяць) ‘сырая пагода з мокрым снегам’ (навагр., Жыв. сл.). Рус. слепня́к ‘мокры снег камякамі’. Ад сляпы, параўн. сляпы́ снег ‘снег пры яркім сонцы’ (Сцяшк. Сл.), магчыма, ‘такі, што слепіць вочы’, гл. сляпучы ‘які слепіць вочы’ (там жа); мяркуючы па рэдкасці суфікса ‑etь (параўн. Вондрак, Vergl. gr., 1, 483), даволі архаічнае ўтварэнне.
Сле́сар ‘рабочы-металіст’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Пятк. 1), слёсар ‘тс’ (Янк. 2, Сцяшк. Сл.), сло́сар ‘тс’ (Сцяшк.), сляса́р ‘тс’ (Ласт.). Ст.-бел. слесаръ, паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 89), праз ст.-польск. ślosarz з ням. Schlosser ‘тс’; паводле Новавейскага (Zapożyczenia, 11), польск. ślusarz з с.-в.-ням. sloʒʒer ‘тс’. Параўн. яшчэ ст.-бел. слосар ‘тс’ (Вярхоў, Наз., 17). Варыянтнасць у народнай і літаратурнай мове сведчыць аб розных крыніцах запазычання і розных ступенях адаптацыі.
Сле́цце (сьле́цьце) ‘плады’ (Arche, 2007, 3), сьле́ціва ‘зеляніна, гародніна’, сьле́ціўя ‘тс’ (Ласт.). Параўн. рус. дыял. сле́тье ‘ураджай; жыта; гародніна’. Відаць, да лета ‘летняя пара, пара спеласці’ (гл.); меркаванні Пацюпы (Arche, 2007, 3, 209) пра сувязь з укр. літь ‘цечка’, лі́тити ‘апладняць’ могуць мець падставы пры ўмове паходжання гэтых слоў ад лі́то (гл. лета), параўн. ЕСУМ, 3, 272. Параўн. таксама сле́тнік (сьле́тнік) ‘стары зняможаны конь, якога куплялі танна вясной для выкарыстання летам’ (полац., Шатал.).
Слёз ‘струменьчык вады, які б’е з крыніцы’ (ТС). Да слізіць (гл.).
Слёзкі ‘дрыжнік, Briza L.’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Сл. ПЗБ, Кіс.), ‘расіца, Drosera rotundifolia L.’, слёзка ‘чорнагалоў, Prunella L.’ (Нас.), ‘фуксія’ (ушац., Жыв. сл.; ТС). Часта ў складаных назвах тыпу зязюліны слёзкі, параўн. слёзкі божэй ма́церы ‘гваздзік палявы’ (ТС), божыя слёзкі ‘тс’ (Кіс.), слёзкі авечыя ‘сачавіца’ (Сл. ПЗБ) і г. д. Аналагічна і ў іншых славянскіх мовах: рус. слёзки ‘гваздзіка, Dianthus deltoides’, кукушкины слёзки ‘дрыжнік’, чэш. slzy Panny Marie ‘тс’. Да сляза (гл.), мабыць, паводле формы каласкоў, круглявых або яйкападобных.
Слёзнік ‘чальчак, Lythrum salicaria L.’ (Ласт., Кіс., Мат. Гом.), іншая назва плаку́н (Ласт.). Да сляза (гл.), паводле Ластоўскага (Ласт., 799), “народ верыць, што ад яго плачуць ведзьмы і чэрці”; паводле Мат. Гом., “капае з ее сок”.
Слі́ба (сьлі́ба) ‘хіба’ (Яўс.), ‘хіба’ і ‘каб’ (Бяльк.). Гл. сіба ‘тс’ з няяснай заменай слі‑/хі‑, аднак параўн. слі́паць/хлі́паць ‘хныкаць’ (ТС). Першую частку можна атаясаміць з укр. сли < если́, рус. е́сли ‘калі’ (< *jestьli), аднак семантыка пярэчыць такому збліжэнню. Гл. сіхібо, хіба (гл.).
Слібізава́ць ‘чытаць па складах’, ‘вучыцца якому-небудзь рамяству’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр.), сьлібізава́ць ‘чытаць па складах’ (Байк. і Некр., Варл.), слібізава́ць, слябізава́ць ‘тс’ (Сл. ПЗБ), слі́бізам ‘па складах (чытаць)’ (брасл., Сл. ПЗБ). Кюнэ (Poln., 98) узводзіць беларускае слова да польск. sylabizować, народнае ślabizować, ślebizować ‘тс’, якія да с.-лац. syllabizare < лац. syllaba ‘склад’ (Брукнер, 528). Карскі (Белорусы, 163) мяркуе пра пасрэдніцтва ням. Sillabisieren ‘тс’. Гл. яшчэ Вярэніч, БЛ, 10, 61.
Слібі́ць (сьлі́біць) ‘ільсніцца’ (Ласт.), сьліба́ ‘амальгама’ (Ласт., Байк. і Некр.). Няясна, параўн. польск. дыял. ślibrzny ‘сярэбраны, срабрысты’.
Слі́ва ‘фруктовае дрэва, Prunus domestica L. і яго плод’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Кіс.), сьлі́віна ‘слівавае дрэва’ (Касп., Мат. Гом.). Укр., рус. сли́ва, серб.-ц.-слав. слива, польск. śliwa, в.-луж. slowka, н.-луж. sliwa, чэш. slíva, славац. sliva, серб.-харв. сли̏ва, шљи̏ва, славен. slíva, балг. сли́ва, макед. слива. Прасл. *sliva. Лічаць вытворным (або субстантываваным прыметнікам ж. р. — Сной₁, 581) ад прым. *slivъ, які захаваўся ў славен. slîv ‘блакітнаваты, колеру слівы’ (гл. Махэк₂, 555). Роднаснымі лічацца лац. *līvos ‘сіняваты’, līveō, ‑ēre ‘мець сіняваты колер’, līvidus ‘сіні, свінцовага колеру’, далей, ст.-в.-ням. slêha, slêwa ‘цёрн’, ст.-ірл. lī ‘колер, бляск’ (Траўтман, 269; Фасмер, 3, 670), якія да і.-е. кораня *(s)lî‑ (*sləi‑; *slōi‑) ‘сіняваты’; гл. Покарны, 715–716.