Сляпы́ ‘невідомы, пазбаўлены зроку’, ‘невыразны, неразборлівы (пра тэкст)’, ‘мутны, цьмяны, непразрысты , ‘непрыглядны, беспрасветны’, ‘без выйсця, праходу (пра вуліцу)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп.), дыял. сляпы́, сліпэ́й, сляпо́й ‘сляпы’, ‘які мае слабы зрок’ (Ян., Пятк. 2, Сл. ПЗБ), слепы́, слепу́ ‘невідомы; са слабым зрокам’, ‘вузкі, малы (ТС). Укр. сліпи́й, рус. слепо́й, стараж.-рус. слѣпыи, польск. ślepy, в.-луж. slepy, н.-луж. slěpy, чэш., славац. slepý, серб.-харв. сли̏јеп, славен. slẹ̀p, балг. сляп, макед. слеп, ст.-слав. слѣпъ; іншая ступень чаргавання: ст.-слав. осльпнѫти, ст.-чэш. osľnúti, чэш. oslnout ‘асляпіць’, польск. olść (oślnąć) ‘аслепнуць’. Прасл. *slěpъ без задавальняючай этымалогіі. Набліжэнне да фармальна блізкіх літ. slė̃pti ‘таіць, хаваць’, лат. slèpt ‘хаваць’ (Міклашыч, 307; Праабражэнскі, 2, 331–332) малаверагодна па семантычных прычынах, а супастаўленне з літ. žlìbas ‘які мае слабы зрок’, žlìbti ‘траціць зрок, слепнуць’ (Махэк₂, 554; Яначек, Slavia, 24, 1–3) — па фанетычных; гл. Фасмер, 3, 669–670; Трубачоў, там жа. Не выключана паходжанне з больш ранняга *sloi̯p‑/*slip‑, якія ўзыходзяць да і.-е. *slei̯p‑ ‘намазваць’ (Тапароў, ИЭРЯ, 1, 1960, 11 і наст.); параўн. прасл. *lěpiti ‘ляпіць’ без рухомага s‑. Тады першаснае значэнне слав. *slěpъ ‘той, хто мае залепленыя, склееныя, нагноеныя вочы’, як яго дэфінуе Борысь (615), параўн. лац. lippus ‘са слабым зрокам, з нагноенымі вачамі’. Ваян (Gram, comp., 1, 303) мяркуе, што ступень рэдукцыі *slьp‑ не адлюстроўвае чаргавання oi̯ : ĭ, а магла ўзнікнуць другасна, у дзеясловаў на ‑nǫti. Бязлай ( З, 259) адзначае таксама няяснасць словаўтваральнага боку пры прыняцці гэтай версіі. Шаўр (Slavia, 50, 52 і наст.) мяркуе пра дэвербатыўнае паходжанне слова. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1312; Скок, 3, 284–285; ЕСУМ, 5, 304; Глухак, 562; Новое в рус. этим., 211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)