Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Вярня́каць ’гаварыць абы-што, неўпапад’ (браг., З нар. сл.); ’дакучаць’ (мазыр., Мат. Гом.). Запазычана з рус. мовы; параўн. варнакать: разан., кур. ’хлусіць, балбатаць’; ’вярзці’, цвяр. ’паўдн. ’рабіць што-небудзь, абы-як, неахайна’; ’гаварыць глупства, балбатаць, малоць языком абы-што’, варон. ’гаварыць няясна, незразумела’, дан. варнякаць ’тс’, а гэта да рус. варнак ’катаржнік, злачынец, зладзюга, бадзяга, хуліган, жулік’, ад якога і ўкр. варна́к ’тс’. Гл. яшчэ Рудніцкі, 1, 317.

Вяро́вачка ’тонкая вяроўка, маленькая вяроўка’ (БРС), вярёвычка ’тс’ (Бяльк.). Да вяро́ўка (гл.).

Вяро́вачнік ’майстар, які ўе вяроўкі’ (БРС), рус. верёвочник: урал. ’той, хто цягне невад з вады’, гур’еўск. ’уладарнік невада’. Бел. лексема ўтворана ад прыметніка вяровачны і суф. ‑нік.

Вяро́вачнікі ’плецены абутак з вяровак’ (Інстр. III). Беларускае. Утворана ад прыметніка вяровачны пры дапамозе суф. ‑ік‑і.

Вяро́вачны ’зроблены з вяроўкі’ (БРС), вяро́вычный ’тс’ (Бяльк.), укр. вірьовочный, рус. верёвочный, ст.-рус. веревочный. Усходнеславянскае. Утворана ад ст.-рус. вьрвък‑а і суф. ‑ьнъ. Да вяроўка (гл.). Гл. яшчэ вяроўчаны.

Вяро́за ’вярзенне, падман, хлусня’ (КТС). Да вярзці́. Заканчэнне слова ‑оза, магчыма, ужыта Якубам Коласам у якасці суфікса па аналогіі да пагроза дзеля рыфмы.

Вяро́ўка (Сцяшк. МГ, Касп., БРС, КТС, Шат.), вярёўка, вяроўка (Бяльк.) ’вяроўка, якой звязваюць снапы, сена, салому на возе’ (Янк. I), палес. вэроўка, во̂роўка, вароўка ’вяроўка, якой паднімаюць вулей на дрэва’; ’прыстасаванне для пад’ёму бортніка на дрэва’ (Анох.). Укр. вірьовка, рус. верёвка, вярёвка, ст.-рус. веревка ’вяроўка, матуз’ (з XVI ст.). Усходнеславянскае ўтварэнне (суф. ‑ъка). Узыходзіць да ст.-рус. вьрвь; параўн. ст.-слав. врьвь < прасл. vьrvь, якое з’яўляецца роднасным да літ. virvė̃, лат. vìrve ’вяроўка’, ст.-прус. wirbe ’канат’, літ. vérti ’прасоўваць нітку’, лат. vẽrt ’нанізваць’, грэч. Ϝερύω ’цягну, валаку’, Ϝρυτήρ ’вяроўка, цеціва’, ст.-інд. varatrā́ ’дзяга, вяроўка’. Прасл. vьrvь ўтворана ад verti ’звязваць, зачыняць’ < і.-е. *u̯er‑ (Міклашыч, 382; Гараеў, 1896, 43; Майргофер, 19, 154; Мюленбах-Эндзелін, 4, 619; Праабражэнскі, 1, 73; Траўтман, 362; Фасмер, 1, 294–285; КЭСРЯ, 75; Брукнер, 623–624; БЕР, 1, 187; Скок, 3, 633; Младэнаў, 79).

Вяро́ўчаны ’вяровачны’ (КТС, К. Чорны, І. Чыгрынаў), укр. вірьовча́ний. Відавочна, утворана ад вяроўк‑а і суф. ‑ьнъ. Гл. таксама вяровачны.

Вяро́ўчына ’кавалак вяроўкі’ (КТС, Мат. Гом.), глуск. вяро́ўчына і вяроўчы́на ’тс’ (Янк. II). Да вяроўка (гл.). Утворана пры дапамозе суф. адзінкавасці ‑ін‑а.

Вярох ’верх прадметаў, на які можна пакласці што-небудзь’ (Нік. Заг.), паўн.-рус. (паўсюдна) верех ’верх’; ’верхні паверх дома’; ’гара (у будынку)’; ’верхні слой, паверхнасць’. Відаць, бел. лексема складае адзіны бел.-рус. арэал. Гук ‑о‑ другасны, новы; ён узнік паміж дзвюма зычнымі, збег якіх цяжка вымаўляецца (Карскі, 1, 201). Параўн. гэту з’яву ў інш. словах: ваўк. zubiòr ’зубр’ (Федар., 1), лід. мудзʼор ’мудры’ (КЭС).