Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ручанцы́ ’дванаццаць дзён пасля з’яўлення на свет (пра маладняк свойскай жывёлы)’ (Юрч. Фраз.). Гл. рачанцы.

Ручаны́ ’апоры для драбін у возе’ (Сл. рэг. лекс.). Да ручка, рука.

Руча́цца1 ’запэўніваць, гарантаваць, прымаць на сябе адказнасць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), руча́ць ’запэўніваць у чым-небудзь, як бы даючы руку ў знак вернасці’ (Нас., Бяльк.), параўн. народны выраз гарантыі або праўдзівасці: даю руку на адсячэнне. Да рука (гл.), параўн. даручы́ць, заручы́цца і іншыя вытворныя, літаральна ’падаючы руку, пацвердзіць праўдзівасць (дамову, заданне і пад.)’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1251; Бязлай, 3, 189. Паводле іншай версіі (параўн. Глухак, 532), для паўднёваславянскага арэала рэканструюецца прасл. дыял. *ručati, запазычанае з прагерманскага *rōkjan ’забяспечыць, даставіць’ (> ст.-в.-ням. ruohhjan, ruochen ’тс’), што на фоне шматлікіх фактаў, якія тлумачаць першую версію, падаецца малаверагодным.

Руча́цца2 ’вітацца за руку’ (Касп. Віц.). Гл. рукацца.

Ручво́ ’самае глыбокае цячэнне ракі’ (Ластоўскі, Выбр. тв., 421), ’вадацёк па ўпадзіне, жолабу’ (Ласт.). Таго ж паходжання, што і ручай (гл.). Магчыма, штучна створаны адпаведнік для называння фарватару, параўн. ручво́ ’кассё’: узяў яе [касу] на плячо ручвом (Воранаў, Полымя, 1971, 5, 120).

Ру́чка1 памянш.-ласк. ’рука’, ’дзяржанне’, ’пісьмовая прылада’ (ТСБМ), сюды ж ру́чку звяза́ць ’павянчаць, абручыць’ (брасл., Нар. сл.), ру́чкі ’драбіны ў возе’ (міёр., Нар. сл.; Маслен.), ру́чыца ’ручка, дзяржанне’ (ТС). Усё з метанімічным пераносам да рука (гл.).

Ру́чка2 ’ручайка’ (Сл. Брэс.). Да рука, гл.

Ручні́к ’вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці посуду’ (ТСБМ), рушні́к ’тс’ (ТС, Касп.), ’ручнік для ўпрыгожвання хаты’ (капыл., саліг., клец., слуц., З нар. сл.). Уласнае ўтварэнне ад ручны ’для рук’ або з польск. ręcznik ’ручнік’. Гл. рука.

Ручні́ца ’памінкі па нябожчыку праз год пасля смерці’ (Сл. рэг. лекс.). З польск. rocznica ’гадавіна’.

Ру́чно ’з рук у рукі, асабіста’ (драгіч., З нар. сл.), ’уручную’ (ТС). Гл. рука.

Ру́чы ’дарослы, працаздольны, які можа на сябе зарабіць’, ’моцны, спрытны чалавек’ (бялын., Янк. Мат.), укр. ру́чий ’спрытны, лоўкі’, польск. rączy ’хуткі, жвавы; пільны’, чэш. ručí ’хуткі’, славац. rúči ’здольны, спрытны’, славен. róčen ’хуткі, спрытны’. Прасл. *rǫčьjь, роднаснае ст.-інд. r̻jyati, r̻ñjati ’напружвацца, спяшацца’, грэч. αργός ’хуткі (пра сабаку)’. Адносяць да *rǫka (Праабражэнскі, 2, 228; Махэк₂, 522), або пастулюецца народнаэтымалагічная сувязь з назоўнікам (Бязлай, 3, 189). Параўн. рука́ты (гл.); Брукнер (455), Шустар-Шэўц (2, 1249) звязваюць з *ručьjь, гл. ручай.

Ручы́цца ’весціся; добра гадавацца, пладзіцца’; (звычайна з адмоўем) ’удавацца, шанцаваць; надарацца’ (ТСБМ), ручы́ць ’ідзе ў руку, шанцуе (у жывёлагадоўлі)’ (маладз., Янк. Мат.). Да рука (гл.), параўн. папярэдняе слова.