Вычвара́ць ’вырабляць штукі, выдумляць, строіць жарты’ (БРС, Шат., Яруш., Некр., Янк. БФ; КЭС, лаг.). Магчыма, утварэнне ад пачвара (гл.) (< польск. poczwara) з дапамогай замяняльнай прэфіксацыі і, відавочна, калі меркаваць на значэнню, не без уплыву дзеяслова вытвараць (гл.).
Вы́чык ’свірстун лугавы, палявы’ (Нас., Інстр. II, З нар. сл.). Рус. смал. вы́чик ’невялікая птушка накшталт саракуша’. Гукапераймальнае ад крыку птушкі ві‑чык, ві‑чык.
Вы́чынка ’апрацоўка скуры’ (Янк. III). Ад вы́чыніць < чыніць *’дубіць, апрацоўваць скуры’; параўн. укр. чинити, рус. дыял. паўдн. чинить ’тс’.
Вычыня́ць ’ачышчаць ад каласкоў зерне’ (Сцяшк.); ’вымятаць калоссе з абмалочанага збожжа’ (Шатал.). Польск. wyczyniać ’тс’. Гл. чыніць. У бел. можа быць як запазычаннем з польск., так і семантычным архаізмам; параўн. славен. činiti, činim ’прасяваць зерне’.
Вычыта́ць ’плакаць, галасіць з прыгаворваннем’ (Сцяшк., ДАБМ, 910), вычы́тваць ’тс’ (Сцяц.). Ад чытаць (гл.).
Вышако́міцца ’ганарыцца, лічыць сябе вышэйшым за другіх’ (Бяльк.). Магчыма, ад прысл. *вышаком хадзіць, *вышаком насіць галаву, але гэта няпэўна. Гл. высокі.
Вы́шка (БРС, Яруш., Бяльк.). Рус. вы́шка, укр. ви́шка, польск. wyszka ’вышыня’, чэш., славац. výška ’тс’. Утворана ад асновы выш‑, як, напрыклад, у кампаратыве вышэй, якая ўзыходзіць да выс‑ (гл. высокі), з дапамогай суф. ‑ка (Махэк₂, 705). Некалькі іначай аб словаўтварэнні Шанскі (1, В, 239).
Вы́шкі ’гара, насціл над хлявом, у адрыне для сена або саломы’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Гарэц., Янк. II, Бес., Бір. дыс., Шушк., Інстр. II, Тарнацкі, Studia, Ліс., Сцяшк., З нар. сл.); ’узвышанае месца, якое робіцца пад столлю хаты для сушкі рэчаў’ (Нас.); ’палаткі’ (Шн., 2); ’месца, дзе садзяцца куры’ (Інстр. III). Рус. вы́шка ’вышкі’, вы́шкі ’верхні этаж у доме’, вы́шкі ’паліца (над дзвярамі) у адрыне’; ’палаткі’, укр. ви́шка, ви́шки ’вышкі’ (паўн.-укр.; гл. Бел.-укр. ізал., 22), польск. wyszka ’высокае месца ў хаце, паліца’, дыял. wyszki ’вышкі’, славац. vyška ’камора, кладоўка над хатай або пабудаваная асобна’. Ад асновы выш‑ (параўн. вышка) з дапамогай суф. ‑к‑.
Вышмол́ьганый ’вельмі забруджаны’ (Клім.). Да шмульгаць (гл.).
Вы́шнік 1 ’дама ў картах’ (Нас., Гарэц., Бяльк.). Укр. ви́шник ’тс’. Запазычанне з польск. wyżnik ’тс’, якое калькіруе чэш. svršek ’дама’. Чэш. у сваю чаргу з’яўляецца перакладам ням. Ober ’дама або карта вышэй Unterʼa — валета’ (Чэрнышаў, РР н. с., 1928, 2, 61).
Вы́шнік 2 ’гара, вышкі’ (Бяльк.). Ад вышкі або ад выш‑ (гл. вышка). Параўн. вышкі.