Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Разры́ўнік ’жывучка’, ’гарлянка’ (Касп.), разры́ў ’расліна гарлянка, Ajuga reptans L.’ ’тс’ (Кіс.), рус. дыял. разрыв‑трава. Ад рва́ць, разрыва́ць, паколькі расліна лічылася чароўнай травой, ад якой замкі і запоры распадаюцца і скарбы адмыкаюцца (Бел. міф., 421). Пра паўднёваславянскія адпаведнікі (серб. расковник ’тс’) гл. Мароевіч, ЗФЛ, 21/1, 220–223.

Разрэ́піцца ’распаўнець, патаўсцець’ (Сцяшк. Сл.). Ад рэ́па, праз параўнанне стаць тоўстым, як рэ́па. Не выключана сувязь з рэпацца ’трэскацца, лопацца’ (гл.) з развіццём значэння ’стаць тоўстым, аж лопацца’.

Разсо́хі ’сошкі (апоры) на бэльках’ (ЛА, 4). Утворана ад со́хі, со́шкі (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз-, якая нясе ў сабе семантыку разгалінавання, раздваення.

Разста́й ’скрыжаванне’ (Яруш.). Утворана ад расстава́цца, як звы́чай ад звыка́цца.

Разу́мны ’надзелены розумам’ (ТСБМ; астрав., мін., Сл. ПЗБ; Бяльк., Мал.), ’разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю’ (ТСБМ), разу́мец ’разумнік’ (Янк. 2), ’той, хто хваліцца сваім розумам’ (Янк. 1), разуме́ц ’сталы, разважлівы чалавек’ (Сцяшк.), разу́мнік ’хітры чалавек’ (Сцяшк.), ’мудрэц, хітрэц’ (Бяльк.), разумо́к ’дзіця, якое па-даросламу разважае’ (Інстр. 3), ’мудрэц, хітрэц’ (Юрч.), разумо́чак ’мудрэц, хітрун’ (Юрч. СНЛ), разуму́та іран. ’разумніца’ (лаг., Гіл.). Ад ро́зум (гл.).

Разура́тнічаць, разура́тываць, разура́тывацца ’сваволіць, распуснічаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж разура́тны ’непаслухмяны’, ’бойкі, разбітны’, ’распусны’ (Ян.). Запазычана з рус. развра́тничать ’распуснічаць’. Параўн. розвора́тні, розвора́тны ’бязладны’ (ТС) з поўнагалоссем (гл.).

Разу́ха, разу́шка ’асака’ (Сл. ПЗБ, Юрч.), рэзу́ха ’тс’ (ТС), разу́чы ’калючы (пра траву)’ (рагач., Сл. ПЗБ), укр. різу́ха ’водная расліна Najas L.’ польск. rzeżucha ’асака, Carex L.’ Ад рэ́заць (гл.), параўн. Брукнер, 475–476.

Разу́ць ’зняць з каго-небудзь абутак’ (ТСБМ; чэрв., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), разува́ць ’знімаць абутак’ (ТСБМ; ганц., Сл. ПЗБ; Гарэц.), разува́лкі ’прыстасаванне для зняцця абутку з ног’ (паст., Сл. ПЗБ), рус. разу́ть, разува́ть, укр. роззу́ти, роззува́ти, укр. разм. розбува́ты, польск. rozzuwać, rozzuć, н.-луж. rozuś. Гл. абу́ць; параўн. і ст.-бел. вызꙋватися ’разувацца’ (1616 г., Карскі 2-3, 96).

Разыгра́ ’раздолле, прастор, раскоша’ (Скарбы). Параўн. ро́зыгры (гл. розыйгра).

Разы́нкі, разі́нкі ’ізюм’ (бяроз., лід., Сл. ПЗБ; Нас., Гарэц., Шн. 3, Касп., Др.-Падб., Шпіл.), ’ягады на кусце’ (Сл. ПЗБ), розі́нкі ’ізюм’ (ТС), рызы́нкі ’разынкі’ (Сцяшк.). Запазычана старабеларускай мовай (фіксуецца з 1498 г.) са ст.-польскай, параўн. ст.-бел. розынки, родзынки, розинки, польск. rozynki, rodzynki < ням. Rosinen (Булыка, Лекс. запазыч., 150); мяркуецца пасрэдніцтва яўрэйскай мовы, параўн. ідыш Rosinkes ’тс’ (Галай, Бел. мова ў другой палове XX ст., Мн., 1998, 103).