Разы́нкі, разі́нкі ’ізюм’ (бяроз., лід., Сл. ПЗБ; Нас., Гарэц., Шн. 3, Касп., Др.-Падб., Шпіл.), ’ягады на кусце’ (Сл. ПЗБ), розі́нкі ’ізюм’ (ТС), рызы́нкі ’разынкі’ (Сцяшк.). Запазычана старабеларускай мовай (фіксуецца з 1498 г.) са ст.-польскай, параўн. ст.-бел. розынки, родзынки, розинки, польск. rozynki, rodzynki < ням. Rosinen (Булыка, Лекс. запазыч., 150); мяркуецца пасрэдніцтва яўрэйскай мовы, параўн. ідыш Rosinkes ’тс’ (Галай, Бел. мова ў другой палове XX ст., Мн., 1998, 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)