Развашэ́ціцца ’зазнацца, зафанабэрыцца’ (Касп.). Ад пачцівага звароту вашэць (гл.).
Разваява́ць (рузвуюва́ць) ’разбурыць, раскідаць, растрэсці, пабіць’ (Юрч.), развоева́ць ’разбіць, раскідаць, растрэсці’, разваява́ны ’сапсуты, парваны’ (Сцяшк.), развоёваный ’разбіты, раскіданы’ (Нас.). Ад раз- і ваява́ць (гл.).
Разве́даць ’дазнацца пра што-небудзь’, ’зрабіць абследаванне чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’даведацца’ (лід., Сл. ПЗБ), разве́даны ’выяўлены, знойдзены, распазнаны’ (Сцяшк. Сл.), разве́дка ’здабыванне звестак, абследаванне’ (ТСБМ), ’першы вылет пчол пасля зімы’ (Сцяшк.). Ад раз- і ве́даць (гл.).
Разве́заць ’размазаць’, ’расквэцаць’ (Янк. 1, Мат. Гом.). Прыставачнае ўтварэнне ад *ве́заць з няяснай этымалогіяй. Магчыма яно з’яўляецца фанетычным варыянтам вэ́зґаць, вэ́дзгаць ’размазваць’, ’брудзіць’ (гл.).
Разве́й ’жоўты пясок’ (Сцяшк.), ’пясчаная неўрадлівая глеба’ (шчуч., Нар. лекс.). Утворана ад разве́яць (гл.) бязафіксным спосабам, як гле́й (гл).
Развіва́ць ’абясшкоджваць прымхі’: ена раздеецца і бежыць: і на лесі заўе, а то у нас на жыці заўе, а баба наша ўмела развіваць етые завіткі (Ян.). Ад віць 2 (гл.).
*Развігну́цца, розвігну́цца ’выпрастацца’: не можэ розвігнуцца, ходзіць раком (ТС). Магчыма, сюды ж і розвінуцца ’расплюшчыцца (пра вочы)’ (там жа). Няясна; магчыма, ў корані захавалася рэліктавая форма ‑віг, суадносная з серб.-харв. вигови ’сіло’, виг ’пастка’, параўн. Мартынаў, Зб. Крапіве, 211–212.
Развідла́сты ’вілаваты’ (Сцяшк.). Утворана з дапамогай прыстаўкі раз- на аснове польск. widlasty ’вілаваты’.
Разві́кацца ’пачаць крычаць’ (Юрч. СНЛ). Вытворнае ад вік ’крык, піск’ (Юрч.), якое лічыцца выключна паўднёваславянскім (БЕР, 1, 146), параўн. аднак побач з балг. вик ’крык’, славен. vík ’тс’, рус. дыял. ви́кот ’пранізлівы, рэзкі крык; віск’, ви́канье ’крык, віск жывёл’, ви́кать ’скуголіць, вішчаць, выць’, а таксама серб.-харв. разви́кати се ’раскрычацца’, балг. ви́кам ’крычаць; клікаць, гукаць’, славен. vikati ’тс’, што ўзыходзяць да гукапераймальнага *vy < і.-е. *ū, параўн. выць (гл.). Роднасныя да літ. ap‑úokas ’сава’, лат. aũka ’бура’, ūkšuot ’верашчаць’ (БЕР, 1, 146–147; Сной₃, 820).
Развіні́чыцца ’разбэсціцца’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, мае сувязь з віно́ або з віна́.