◎ Мя́лісты ’мялаваты’ (карэліц., Нар. лекс.). Да мяла (гл.). Аб суфіксе ‑іст гл. Бел. гр.₂, 1, 303.
Мя́ліца, мя́льліца, мя́льніца ’церніца’, ’цёрла, макацёр’ (БРС, Нас., Дэмб., Гарэц., Бір. Дзярж., Федар. 1, Грыг., Яруш., Касп., Сл. Брэс., Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ, Сцяшк.; КЭС, лаг.), ’чалавек, які вяла працуе, цяжкі на пад’ём у рабоце’, ’дурнаваты, тупы’, ’непаваротлівы’, ’які паволі едзе’ (Нас., Сцяшк., Сцяц., Шат.; Мат. Маг.), ’рот, пашча’ (слонім., Арх. Бяльк.; Грыг., Касп.). Рус. мя́лица, укр. мʼя́лиця, мня́лиця, польск. międlica, чэш. mědlice ’тс’, славац. mädliť ’мяць, размінаць’, макед., балг. мелица ’мялка’. Прасл. mędlica < męti > мяць ’расціраць’.
Мялі́ць ’бяліць вапнай’ (Нас.). Кантамінацыйнае ўтварэнне з мел ’вапна’ і бялі́ць (гл.).
◎ Мялі́чны ’які мае добры апетыт’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да мяла, мяць (гл.). Магчыма, спачатку утварыўся назоўнік з суфіксам ‑in (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45), з якога пазней — прыметнік. Параўн. таксама паўн.-рус. мялка ’той, хто любіць паесці’.
Мялка, мня́лка ’драўляны таўкач’, ’церніца’ (ТСБМ, Уладз., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’жанчына, якая церла лён’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Рус. мя́лка. Бел.-рус. ізалекса. Да мяць (гл.).
◎ Мя́лле, мяльля, мяльлё, мялліка ’кастрыца’ (Нас., Грыг., Гарэц., Др.-Падб., Растарг., Мат. Гом., Мат. Маг., Бяльк.; касцюк., Янк. 2, мсцісл., З нар. сл.). Рус. смал., бран., калуж. мялье ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да мяць (гл.). Аб суфіксе ‑ь©е гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46.
◎ Мялька́цца, мелькицца ’трапятаць’. (ТС), мялькаць ’мільгаць’ (Ян.). З рус. мелъкать ’тс’.
◎ Мя́льніца, мʼяльніца, мнАльніца ’церніца для канапель’ (Уладз., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.), рус. мяльница ’церніца’, укр. мʼяльниця ’прыстасаванне, на якім размінаюць шкуры’, польск. międlnica ’церніца’. Паўн.-слав. Да мяць (гл.).
Мяльня́, пін. мельня́ ’балбатун’ (Нар. лекс., Сцяц.). Да малоць. Аб суфіксе ‑н‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.
◎ Мяльта́шка ’мянташка’ (Янк. 2; жытк., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем мільгиць і мянташка (гл.): пры вастрэнні касы мянташка мільгае то з аднаго, то з другога боку касы.