Ме́льня 1 ’млын’ (палес., КЭС). Да малоць (гл.). Той жа суфікс ‑ня ў пі́льня, ста́йня, бойня (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 59).
Ме́льня 2 ’малая ўкладка снапоў’ (валож., Сл. ПЗБ). З мэндля (гл.) у выніку выпадзення ‑д‑ і перастаноўкі нлʼ…лʼн.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)