Мянта́шка, мянта́жка, мянта́чка, мынта́чка, мянты́шка, мэнтэ́шка, мэнтэ́нька, мэнты́шка, мэнту́шка, менту́шка, мянту́шка, мыньтю́шка, мянцю́шка ’наждачная або намазаная глінай ці пяском лапатка, якой востраць косы’, ’трапло, балбатун’ (ТСБМ, Некр., Яруш., Бір. Дзярж., Янк. 1, Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк., Мат. Маг., Смул.; КЭС, лаг.; Сцяшк., Тарн., Выг., ТС; ДАБМ, к. 264), мянта́шыць ’мянціць касу’, ’хутка есці’, ’трапацца, гаварыць бязглуздзіцу’ (ТСБМ, Янк. 1, Шат., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. meñtė, mentė́ ’лапатка’, mentẽlė ’тачыла’ (Вяржбоўскі, дыс., 516–520; Смулкова, LP, 14, 56–57; Грынавяцкене, Liet. term., 183; Лаўчутэ, Балтизмы, 37–38). Непераканаўча Смулкова (Słownictwo, 94–95), якая дапускае крыніцай для мянта́шка і інш. прасл. met‑/mʼot‑ (> польск. miotać, рус. метать) з другасным інфіксам ‑н‑. Гл. яшчэ Свобада (Studies in Slavic Ling. and Poetics. N.-Y. — London, 1968, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)