Клубы́ ’косць бядра’ (Касп., Некр., Сержп. Грам., Гарэц.). Гл. клуб 3.
◎ Клудзе́ц ’палачка, на якую насаджваецца цэўка ў чаўнаку’ (Нар. лекс.). Параўн. рус. хлуд ’жэрдзь’, серб.-харв. хлуд ’тс’, славен. hlód ’тоўстая цурка’, польск. chląd ’сцябло’, чэш. chloud ’палка’, палаб. chlęd ’тс’. Экспрэсіўны пераход х > к. Бел. клудзец да xlǫd‑ьcь паводле прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі. Прасл. xlędъ надзейна суадносіцца з балтыйскай лексічнай групай: літ. sklanda ’жэрдзь у плоце’, лат. sklanda ’жэрдзь’ (Махэк, Slavia, 16, 2–3, 180; Іліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 93). Адзін з прыкладаў адпаведнасці пачатковага славянскага х і пачатковага балтыйскага sk (Мартынаў, Слав. акком., 140–141).
◎ Клум ’шум, тлум, турбота, чуткі’ (Нас., Гарэц., Мат. Маг., Юрч., Др.-Падб.). Талькі беларускае. Смал. клум ’мітусня, беганіна’, клуміць ’турбаваць, дурыць’ уключаецца ў беларускі арэал. Лічыцца пранікненнем з польск. tłum ’натоўп’, tłumić ’падаўляць’ (Фасмер, 2, 255). Параўн. клуміць (гл.).
Клу́мак ’дробныя рэчы, звязаныя хусткай’ (Касп., Гарэц., Сцяшк., Бір., Мядзв., Яруш., КЭС, лаг.). Гл. клунак.
Клу́мба ’градка для кветак’ (ТСБМ). Праз рус. клумба з англ. clump ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 166).
◎ Клумбу́шка ’клубок нітак’ (Мат. Гом.), ’цэўка з навітай для ткання пражай’ (Жыв. сл.). Да клубі (гл.) з экспрэснай назалізацыяй.
◎ Клу́мбы ’драўляныя пантофлі’ (Жд. 2, Нар. сл.). Гл. клумпы.
◎ Клуміць ’тлуміць, дурыць, шумець’ (Нас., Гарэц., Юрч., Мат. Маг., Бяльк., Др.-Падб.), клуміць галаву ’задурваць, валакіціць, падманваць’ (Юрч. Фраз. 2). Насовіч (237) гаворыць аб тым, што клуміць аднаго паходжання з глуміць і тлуміць. Да клум (гл.). Супастаўляючы з клуміць не толькі тлуміць, але і глуміць. Насовіч, відаць, мае на ўвазе кантамінацыю тлуміць і глуміць. З гэтым тлумачэннем нельга пагадзіцца, паколькі рус. глумить, бел. глуміць маюць таксама значэнне ’дурыць, падманваць’. Трэба таксама ўлічваць, што лексемы tłum, tłumić толькі польскія і іх этымалогія няясная. Таму, па-першае, не абавязкова прымаць пераход t > k на беларускай глебе для тлумачэння бел. шум, шуміць, можна меркаваць і аб адваротным працэсе (гл. глум, глуміць).
◎ Клу́мпы ’драўляны абутак на драўлянай падэшве’ (Сл. паўн.-зах.)., Балтызм. Параўн. літ. klumpės ’тс’ (там жа, 2, 480). Гл. клумбы, клембы. Бел. клумпы, клумбы, клёмбы, польск. klumpte, kłompie ’тс’, рус. пск. клумба ’тс’ лічацца балтызмамі. У якасці крыніцы прыводзяцца літ. klumpė, klumpis, kliimbė, klumbis ’чаравік на драўлянай падэшве або цалкам драўляны’, лат. klumpąs ’тс’ (Зданцэвіч, LP, 8,∼342; Урбуціс, Baltistica, V (I), 61; Лаўчутэ, Балтизмы, 30–31). Аб паходжанні балтыйскіх форм гл. Фрэнкель, 275; Тапароў, K–L, 78–79.
Клу́нак ’пажыткі, звязаныя хусткай або складзеныя ў торбу, вязка’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Бір., Гарэц., Сержп.). Укр. клунок, клумок ’тс’. Дзендзялеўскі (Бел.-укр. ізал., 24) разглядае гэтыя лексемы як супольную беларуска-ўкраінскую інавацыю. Этымалогія застаецца няяснай. Кантамінацыя ўкр. тлумок ’торба, мяшок’ і клуня (ЕСУМ, 2, 467) вельмі праблематычная. Апрача гэтага, этымалогія першага з гэтых слоў таксама няясная.