Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Тэ́ркаць ‘падаваць голас (пра гусей)’ (карэліц., стаўбц., ЛА, 1). Гукапераймальнае, магчыма, пад уплывам літ. ker̃kti ‘кракаць’ з характэрнай перадачай k > t, гл. ке́ркаць ‘гагатаць’ і та́ркаць ‘крычаць (пра гусей)’.

Тэ́рмас ‘ізаляваны посуд для захавання цёплым яго змесціва’ (ТСБМ). Ад рус. те́рмос ‘тс’ з адаптаванага ў 1920‑я гады ням. Thermosflasche ‘тс’ або ўтворанага непасрэдна ад англ. thermos flaske ‘тс’, у аснове якіх грэч. νέρμη ‘цяпло’ (ЕСУМ, 5, 556; Арол, 4, 64).

Тэ́рмін1 ‘пэўны прамежак, канец устаноўленага часу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шымк. Собр., Ласт., Гарэц., Сержп. Казкі, Касп.), ст.-бел. терминъ, тэрминъ, терменъ ‘тс’ (1577 г., ГСБМ). Запазычана праз ст.-польск. termin ‘тс’, што, у сваю чаргу, з лац. terminus ‘мяжа, канец’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192), або непасрэдна адаптаванага з лацінскай тэрміналогіі, што шырока ўжывалася ў судовай практыцы ВКЛ, параўн. termini indiciarii terrestres = рокі судовые земские ад ст.-бел. рок ‘акрэслены, прызначаны час’ (Жлутка, 332). Сюды ж тэрміно́ва ‘ў хуткім часе’ (Варл.), тэрміно́вы ‘які не церпіць адкладу’, тэрмінава́ць ‘прызначыць тэрмін’ (Ласт.).

Тэ́рмін2 ‘абазначэнне, назва пэўнага паняцця’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Сюды ж, магчыма, ст.-бел. термина, тармена ‘кароткі спіс, нататка’ (1574 г.), термината ‘тс’ (ГСБМ), ‘копія, прабел старонкі’ (Ст.-бел. лексікон), што звязаны з с.-лац. terminus ‘слова ў строга вызначаным сэнсе’, гл. ЕСУМ, 5, 554; Арол, 5, 63.

Тэрмі́нка ‘хвілінка’, ‘запіска’ (Нас.). Відавочна, ад тэ́рмін1, 2.

Тэрмо́мант ‘фляжка’: салдат забыўсʼа тэрмомант (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна.

Тэрмометр ‘прыбор для вымярэння тэмпературы’ (ТСБМ), тэрмо́мэтр ‘тс’ (Ласт.), тэрмо́мэтар ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычанне з франц. thermometer ‘тс’, штучнага ўтварэння пачатку XVII ст. на аснове грэч. τέρμη ‘цяпло’ і μέτρον ‘мера’ (ЕСУМ, 5, 555; Арол, 4, 63); апошняя форма запазычана праз ням. Thermometer ‘тс’ або дапасавана да народнага вымаўлення.

Тэрно́вы ‘шарсцяны’ (Мат. Гом.), тэрно́ўка ‘вялікая хустка з кіціцамі’ (ПСл). Гл. тараноўка, тарноўка.

Тэро́р ‘запалохванне пагрозамі або забойствам’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычаны рознымі шляхамі інтэрнацыяналізм, мяркуецца, знаны з XIV ст., франц. terreur з лац. terror ‘страх, жах; тэрор’, звязаны з лац. terrēre ‘палохаць’ (ЕСУМ, 5, 556; Арол, 4, 65).

Тэрпа́тына, тэрпенці́н, тэрпенці́н ‘шкіпінар’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. терпентина, терпетина ‘тс’ (ГСБМ). Гл. тарпатына.

Тэ́ртка ‘цёрка’ (кам., пін., Сл. ПЗБ, З нар. сл., Сл. Брэс.). Гл. та́рка.