Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Пра́да ’мяшэй зялёны, Setaria viridis (L.) P. B.’ (маг., Кіс.). Рус. пряда ’від проса’, укр. пряда ’расліна Setaria viridis’. Паводле Фасмера (3, 393, з літ-рай), ад праду, прасці. Расліна названа так па падабенству з калаўротам (рус. пряяка). Іншыя версіі лічаць сумнеўнымі ў фанетычных адносінах. Параўн. прану ць (гл.).

Прадава́чка ’прадаўшчыца’ (ігн., Сл. ПЗБ). Лічыцца калькай літ. pardavėja ’тс’, паралельнай да kasėja ’канапка’, siuvėja ’швачка’ і пад. (Baltistica, 26, 2, 167), параўн., аднак, у Скарыны продавач і балг. продава́чка, што сведчыць аб магчымасці самастойнага утварэння ад прадаваць, гл. прадаць (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 1, 329).

Прададнём ’досвіткам’ (астрав., Сл. ПЗБ). Да приди (гл. прад) і дзень (гл.). Запазычанне або калька польск. przedednie ’канец ночы, час перад світаннем’.

Прада́жа ’продаж’ (Др.-Падб., Сл. ПЗБ), ст.-бел. продажа ’грашовая пеня за злачынства, за нанясенне ран; пакаранне продажам’, рус. продажа ’продаж’, ст.-рус. продажа ’продаж; штраф за злачынства’. Прасл. *pro‑dadi̯a. ад pro‑ і dat і* г. зн. ’плата за тое, што некаму дадзену’ (Праабражэнскі, 2, 129; Патабня, РФВ З, 181; Фасмер, 3, 372).

Прадаля́ты (мн. л. продоляты) ’затрымка; зацяжка’ (Нас.). Няясна. Паводле заўвагі Насовіча (там жа), запазычана з польскай мовы. Відаць, з do lata ’да лета’, пры атрыманні пазыкі “да лета”, да будучага ўраджаю. Гл. пра; значэнне ’адгадванне на будучы час’ таксама ў упрадаяяты (впродоляты) ’тс’ (Нас.). Цвяткоў (Запіскі, 53) лічыць слова паланізмам, але адзначае, што ў польскай мове яму няма адпаведніка. Ён выводзіць яго з польск. lato ’лета; год’ і прыставак (прыназоўнікаў) праўда‑.

Прадаўгава́ты ’падоўжаны; большы ў даўжыню, чым у шырыню’ (ТСБМ). Конфікснае (пра- + ‑аты) утварэнне ад доўгі.

Прада́ўні (прадаеш) ’вельмі даўні’ (ТС). З ц.-слав. прьдавыіь ’тс’ (Цыхун, Зб. Талстому, 419).

Прада́ць ’аддаць за пэўную плату’, ’здрадзіць’ (ТСБМ), прода́ць ’тс’ (ТС). Рус. прода́ть, укр. прада́ти, ст.-рус. продати, польск. sprzedać, але старое przedajny ’прадажны’, чэш. prodati, славац. predat, серб.-харв. про́дати, славен. prodáti, балг. прода́м ’прадаць’. Відаць, ужо прасл. *prodati (Трубачоў, Проспект, 721). З *pro‑ (гл. пра-) і *dati ’даць’.

Прадве́сне ’час, што папярэднічае вясне’ (ТСБМ). Да вясна (гл.). Калька польск. przedwiośnie ’тс’.

Прадве́сце ’прыкметы наступлення чаго-небудзь новага’ (ТСБМ). З рус. (ц.-слав.) предве́стие ’тс’, утворанага па прыкладу изве́стие з прыстаўкі пред‑ і ‑вестие. Да ведаць, вестка.