◎ Мыша́тнік ’каршун, што ловіць мышэй’ (Бяльк.), рус. калуж. мышитник ’мышалоў’. Усх.-бел.-рус. ізалекса. Да мыш (гл.).
◎ Мышахвоснік ’расліна Myosurus minimum L.’ (Кіс., ТСБМ). Відаць, з рус. мышехвостник ’тс’, якое з’яўляецца скандэнсаванай калькай з с.-лац. cauda mūris. Аналагічна ўкр. мищий хвіст, польск. myszy ogon, чэш. mysi oc ’äsek, славац. mysi chvostik, славен. misji rep ’тс’, таму што плод расліны падобны да мышынага хваста (Махэк, Jména, 49).
Мы́шка ’пад пахай’ (пух., стаўбц., КЭС), рус. мышка, под мы́шкой, польск. myszka, в.-луж. myška, чэш. myška, славен. mȋška, серб.-харв. ми̏шка, балг. мишка. Калька з лац. mūsculus ’мышка’ (Фасмер, 3, 27; Бязлай, 2, 185).
Мышкава́ць, мушкава́ць, мушкова́ць ’вынюхваць (пра жывёлу)’, ’шукаць, выведваць, выпытваць’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.), ’(пра ліса) лавіць мышэй’ (ТСБМ), ’вышукваць і лавіць мышэй’ (ТС), ’шукаць смачнага, перабіраць у ядзе’ (ТС; мазыр., З нар. сл.), драг. мэ́шкатэ, мы́шкаты ’тыкаць, поркаць; злёгку рыць рылам’ (драг., Нар. лекс.; Клім.). Укр. мишкува́ти ’шукаць’, ’лавіць мышэй’, ’перабіраць яду’, польск. myszkować ’лавіць мышэй (пра ліса)’, ’вышукваць пажыву’, ’рыцца’, ’падглядаць’. Паводле Брукнера (350), Варш. сл. (1085), утворана ад myszka. Аднак можна дапусціць, што гэта ўплыў народнай этымалогіі. А тады лексема — балтызм (параўн. літ. mišýti ’мяшаць’). Гл. таксама мышава́ць.
◎ Мы́шкі ’хвароба ў каня’ (смарг., ігн., Сл. ПЗБ), ’запаленне залоз’ (лепел., КЭС), мышкі хапілі ’хвароба статку, колікі’ (КЭС, лаг.). Укр. мишка ’міжвольнае паторгванне мышцы’, рус. мышка ’пухліна, запаленне падсківічнай залозы’, ’пухліна ў пахах жывёл’, калуж. ’колікі’. Бел.-рус. ізалекса. Да мышка ’мышца’ошш (гл.).
◎ Мышля́й ’цямлівы, разумны’ (Бяльк.). Да мысліць (гл.). Аб суфіксе ‑яй гл. Сцяцко, Афікс. наз., 145.
◎ Мышля́к, мышлёк ’саломенны матрац’ (стол., лін., Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, роднаснае да мяшок (гл.).
◎ Мышняк, мышнік ’месца, зарослае мохам Dumetum’ (Гарб.), ’зараснік, участак, які зарос кустамі’ (ковенск., Антановіч, дыс.). Да мох (гл.). Аб суфіксе -як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131.
Мы́шца ’мускул’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мышца (Крукоўскі, Уплыў, 72), у якой са ст.-рус. мышьца < ст.-слав. мышьца. Да мыш (Фасмер, 3, 27).
Мы́шчалка ’выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышц або ўваходзіць у склад сучлянення’ (ТСБМ), расон. мы́шчалкі ’суставы пальцаў на руцэ’ (Шатал.). З рус. мы́щелка, мыщелок ’шчыкалатка’, ’галоўка касці’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якія Гараеў (221) выводзіць з мышка, мышь. Не зусім пераканаўча.