Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Плавы́ ’дзірвановы зараснік у возеры, які складаецца з розных раслін, нават з лазняку, — пад ім ёсць вада’ (Нік. Очерки). Да плаўι (гл.).

Плавы́ня ’плывучы востраў’ (паўн.-усх., КЭС), смал. плави́на ’тс’. Да плаў1 (гл.) < прасл. *рlаvъ — пра нейкі плаваючы прадмет. Суф. -ы́ня ўзыходзіць да прасл. *-ynʼi, параўн. *pustynʼi, *jaskynʼi ’пячора’. Рус. пла́вень ’нізкі рачны востраў, які ў разводдзе заліваецца вадой’, утвораны ад *plav‑a‑ti пры дапамозе суф. -ьn’ь.

Плавэ́чнік ’белы гарлачык, Nymphaea alba L.’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да прыметніка, відаць, польск. pławeczny (як stateczny) > plawacz ’плывак’ < прасл. *plavati > плаваць (гл.).

Пладзі́цца ’размнажацца’ (ТСБМ, Стан.). Да плод (гл.).

Пладлі́вы (пладлівып) ’пладавіты’ (Юрч. Вытв.), рус. плод‑ лнвыіі ’які хутка размнажаецца’, ’пладаносны’. Рус.-усх.-бел. лексема. Да пладзіць < плод (гл.). Суфіксальны гук ‑v‑ у спалучэнні -d7- захаваўся дзякуючы далучэнню да ‑л‑ (< і.-е. *-/o- > прасл. +-/ъ) пазнейшага суф.⇉і наступнай марфалагічнай адсорбцыі: *plod‑lb‑ivb > *plo‑dlivbt у той час, як *klad‑ti ’класці’: klad‑іь > (ва ўсх.-слав. мовах) > клаль > бел. клаў.

Пла́жам ’плазам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш.). З пла́зам, у якім ‑з‑ > ‑ж‑ — пад уплывам лежма, лёжма < ляжа́ць (гл.).

Плажма́ ’плазам’ (Нас., Др.-Падб.), пла́жма ’тс’ (Гарэц.), мсцісл. пла́жмя ’тс’ (Юрч. Вытв.). З пла́зма (гл.). Не выключаецца уплыў рус. плашмя. Суф. ‑ма (= канчатак Тв. скл. парнага л.) утварае прыслоўі ад займеннікаў (кудэма, сюдэма), прыметнікаў (гольма‑голую ўзяў), назоўнікаў (дарма́) і дзеясловаў, звычайна ў пары з дзеясловам (крычма крычаць, сідзьма сядзець), гл. Карскі 2-3, 67.

Плаз ’плоскасць якой-небудзь доўгай рэчы’, ’паласа ад удару чым-небудзь доўгім’ (Нас., Яруш.), плаз ’плоскі бок якога-небудзь прадмета’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. плазъ ’плоскі бок шаблі’ (1539 г.) са ст.-польск. płaz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 70), якое Банькоўскі (622) узводзіць да plaza ’плоскі камень, каменная пліта’, а апошняе — да і.-е. *plōgʼā, прыметнік *plōgʼ‑o‑s (швед. flack, гал. vlak, ням. flack ’плоскі’, англ. flagstone ’каменная пліта для брукавання’). Брукнер (420) мяркуе, што польск. płaza — выключна польск. лексема, аднак параўн. стараж.-рус. плазивый ’гладкі’ (XII–XIII стст.). Бязлай (3, 51) славен. plȃz, pláza ’паласа, лінія, рыска, стужка’ параўноўвае з літ. plúoš(t)as ’лыка’, ’паласа’ і адносіць іх да і.-е. (s)p(h)el‑gʼ‑. Аднак, відаць, гэтыя славенскія лексемы генетычна не тоесныя з беларускімі. Сюды ж: плазава́ць ’біць, лупцаваць, сячы’ (Растарг.) < польск. plazować ’біць тупым канцом шаблі’ (з 1621 г.), а таксама плазава́ты ’які мае гладкую паверхню, гладкі, роўны’ (ТСБМ, Яруш.).

Плазава́ць ’склюдаваць, апрацоўваць бервяно для зруба’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), абчасаць калоду на плаз ’на плашку’ (ТС), рус. зах.-бранск. плазава́ть < польск. płazować ’зрабіць (ачасаўшы) бервяно плоскім’, гуральск. płazy ’паўкруглякі — тоўстыя бярвенні, разрэзаныя напалову, з якіх складаюць сцяну будынка’.

Пла́зам ’плоскім, шырокім бокам уніз’, ляжаць плазам ’ляжаць пластом’ (ТСБМ), карэліц. ’пластом’ (Сцяшк. МГ). З польск. płazem ’плоскім бокам’, якое з płaz > плаз (гл.).