◎ Пія́тніца ’жніво’ (паст., ЛА, 2). Відаць, генетычна звязана з пі явы ’працавіты’: жніво — вельмі пільны ў сэнсе працы перыяд, пара; ‑н⇉пазнейшае, пад уплывам слова пятніца, параўн. пілыніца ’прыпар’.
◎ Пія́тыка ’п’янства’, ’банкетаванне, баляванне’ (Нас.; навагр., Сл. ПЗБ). З польск. pijatyka ’тс’.
◎ Піяўка ’п’яўка’ (рас., карэліц., клім., ЛА, 1). Да п’яўка (гл.). Форма з -/⇉пад уплывам дзеяслова піць (Фасмер, 3, 271). Магчыма, сюды ж і піяўка ’скабка з дроту, цвіка для змацавання чаго-небудзь’ (Тураўінч., I, 66), п’яўка ’тс’ (гл.).
◎ Пія́ць ’спяваць’ (Мядзв.; паст., в.-дзв., даўг., лудз., смарг., маст., Сл. ПЗБ). Да пяяць (гл.). Слова аформілася пад уплывам польск. piać, pieją ’спяваць, спяваю’. Паводле Карскага (1, 215). пераход ъ у і ў пазіцыі перад націскным а характэрны для паўн.-усх. гаворак і не каторых гаворак на паўднёвым захадзе Беларусі.
Плава́ ’балота (возера), якое моцна зарасло мохам, а пад нізам — вада’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рус. вялікалук. пла́ва́ ’дрыгва’. Параўноўваюць літ. plovà ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама). Звычайна плаў (гл.), згодна з Талстым (Галетай, Геогр., 172–175), ад *plaviti, *plavati ’заліваць, плаваць’. Сюды ж брасл. плаві́на ’зыбкі дзірван па берагах возера’ (Сл. ПЗБ).
Плава́к ’плывец’ (лун., Сл. Брэс., Шатал.; стол., Нар. лекс.). Відаць, утворана пад уплывам польск. pływak ’тс’, але з бел. суфіксам і націскам (параўн. спява́к, язда́к, раза́к, хада́к) ад пла́ваць (гл.). Сюды ж плыва́к ’плытагон’ (іван., Нар. лекс.).
*Пла́вам, пла́вом ’уплаў’ (драг., З нар. сл.). Прыслоўе ў форме Тв. скл. назоўніка плаў (гл.), як пешшу, пехатой, (сваім) ходам.
Пла́ваць ’перамяшчацца ў вадзе’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), пла́выць ’тс’ (Бяльк.), ’знаходзіцца на паверхні вады’ (Сл. ПЗБ), (перан.) ’хадзіць па глыбокім снезе’ (Юрч. СНЛ). Укр. пла́вати, рус. пла́вать, чэш. plavati, славац. plávať, старое харв. plȁvati, балг. пла́вам, ст.-слав. плавати ’тс’. Прасл. *plavati, plavajǫ — пераўтварэнне фактытыва *plaviti пад уплывам ітэратыўных форм на *‑vati — усе узыходзяць да *pluti, plovešь > плыць (гл.) (Міклашыч, 252; Траўтман, 223; Фасмер, 3, 271; Махэк₂, 462–463; Бязлай, 3, 51).
◎ Плаве́льнік ’плывец’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да плаваць (гл.). Суф. ‑ельнік утварае асабовыя наз. са значэннем асоб па іх занятку (вапельнік, малацёльнік). гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.
◎ Плаві́сты, плавэсты ’грузкі, зыбкі (пра балота)’ (пін., ЛД. 5), ’дрыгвяністы’ (ТС). Ад назоўніка плету ці прыметніка плаўкі (гл.).