Пяя́ць ’спяваць’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Кос., Жд., Сл. ПЗБ, Стан.), пе̂яць ’тс’ (ГЧ), укр. дыял. пі́яти, рус. пск. пая́ць ’тс’, польск. piejać ’тс’, серб.-харв. pòjati ’спяваць у царкве’. Прасл. *pějati, ітэратыў да *pěti (гл. пець); першапачаткова апошняе было зак. тр., а форма pějati — незак. тр. (Шаўр., Etym. Brun., 1, 84). Паводле Карскага (2–3, 392), адносіны аналагічныя да ленава́цца і ляні́цца; а (я) замест ѣ ў пяю́ць узнікла ў гаворках з моцным аканнем у пераднаціскных складах на месцы другаснага ѣ з *pějǫtь (Карскі, 1, 215).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)