Пла́зам ’плоскім, шырокім бокам уніз’, ляжаць плазам ’ляжаць пластом’ (ТСБМ), карэліц. ’пластом’ (Сцяшк. МГ). З польск. płazem ’плоскім бокам’, якое з płaz > плаз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)