Да́рма́ ’дарма’ (БРС, Шат.). Рус. дармо́, дарма́, дармя́, укр. да́рма́, да́рмо, польск. darmo, чэш. darmo, славен. dármo ’тс’ і г. д. Прасл. *darьmo (утварэнне ад *dariti ’дарыць’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 192–193.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)