Вы́балачыць ’павыходзіць, з’явіцца’ (Сцяшк.). Няясна, магчыма, да валачыць ’цягнуць’ з распадабненнем в, б (гл.). Параўн. таксама рус. вы́болочься ’выскачыць (са скуры)’.
Вы́бар ’выдзяленне якога-небудзь прадмета ці інш. з рада падобных; магчымасць такой аперацыі’, укр. вибір, рус. выбор, польск. wybór, чэш. výběr, славац. výber, каш. vœbǒr. Утворана ад вы́браць (гл. браць) бязафіксным шляхам. Вы́бары ’абранне, галасаванне’ хутчэй за ўсё з рус. выборы ’тс’.
Вы́барак ’лепшы з лепшых які-небудзь прадмет’ (Нас., Байк. і Некр.). Суфіксальнае ўтварэнне ад выбраць, значэнне ’тое, што выбрана з шэрагу яму падобных’; параўн. вы́баркі ’рэшткі’.
Вы́баркі ’рэшткі з выбраных лепшых частак’ (Нас., Бяльк.), укр. ви́бірки ’рэшткі; брак’, рус. выборки, польск. wybiórki ’адпадкі’. Суфіксальнае ўтварэнне ад вы́браць, форма мн. л. у процілегласць форме адз. л. (параўн. выбарак) мае значэнне з адценнем адмоўнасці — ’тое, што засталося, як выбралі лепшае’; параўн. пераважнае ўжыванне формы мн. л. або зборн. для абазначэння рознага тыпу адкідаў: вы́сеўкі, аці́ры і інш.
Вы́барны ’выбарны, адборны’ (БРС, Байк. і Некр.). Утворана ад выбіра́ць ’аддзяляць з масы аднародных прадметаў лепшыя’, гл. выбо́рны.
Вы́барсаць ’выцягнуць абору з лапця’ (бялын., Янк. Мат., Янк. I, Шат.). Ад барса́ць ’зацягваць абору ў лапці’.
Вы́барчы (БРС, КТС). Частковая калька з рус. избирательный (Крукоўскі, Уплыў, 118).
Вы́баршчык. Частковая калька з рус. избиратель (Kpyкоўскі, Уплыў, 118).
*Вы́баўкнуць, вы́бовкнуты ’вынырнуць’ (пін., Нар. лекс.). Да бо́ўкнуць ’упасці ў ваду’; сюды ж, відаць, і драгіч. вы́бовчаный ’выпучаны’, якое Клімчук (Бел.-укр. ізал.) звязвае з карп. бовчь ’паглыбленне ў рацэ’.