Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Пасія́н ’люты чалавек’ (пін., Сл. Брэс.). Утворана ад пасія 2 (гл.) і суф. -ян, як, магчыма, грубіян.

Пасіяна́т ’запальчывы, злы’, пасіянатка ’запальчывая жанчына’ (Нас.). Запазычана з польск. (ад шляхты) pasjonat, pasjant, pasyjant ’тс’ < pasja (Варш. сл., 4, 75) > писія 2 (гл.).

Па́ска 1 ’Вялікдзень’, ’велікодная булка, святочны пірог’ (Мат. Гом., Сл. Брэс., Ян., ТС). Да па́сха (гл.).

Па́ска 2 ’пасьба’ (круп., Сл. ПЗБ). Да па́сці (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.

Па́скабкі, паскыбкі ’астаткі ад валакна канапель, калі ўюць вяроўкі’ (Бяльк.). З паскубісі. Да паскубці < скубці (гл.). Словаўтваральныя фарманты (па‑ і ‑к‑) маюць дэмінутыўнае значэнне.⇉

Па́скавіца ’сківіца’ (лях., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі бел. сківіца і польск. paszczeka (pa‑szczęka) ’тс’.

Па́скалак ’вельмі дрэннае палена’ (перан.) ’гультай’ (докш., Янк. Мат.; Бір., Шат.), дзярж. пакалак ’дрэннае палена’ (Бір.), ’нятоўстае і маладое палена, зручнае, каб кінуць яго пошыбнем’ (КЭС, лаг.). Паводле лексемы пакалак можна дапусціць роднаснасць яго са словам кол (калок), а прэфікс pa‑ і суфікс ‑ъkъ прыўносяць значэнне ’другасны, несапраўдны’ (Борысь, Prefiks., 53). Але першае — паскалак — семантычна-роднаснае з аскепак (гл.), ’шчэпка, трэска’, карэліц. паскіпаны ’патрэсканы’ (Сцяшк., Сл.), рус. скепать ’расшчапляць, калоць’ з’яўляецца кантамінацыйным утварэннем ηά‑калак і аскепак. Аналагічна ўкр. валынск. паклин і пасклин (паскіл 1, паскʼін’, паемʼінок, пасклʼон) (Казачук, 75).

Паскані́, пасканьні, поскань, поскадні, плоскуні, пысканьні, пасконьні, пасканьня, посканне, пбсканні, пасканіна ’маніцы, мужчынскія калівы канапель, Cannabis sativa L.’, ’сцябло маніц’, ’палатно з маніц, вырабы з тонкага палатна’ (Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Янк. 1, Мат. Маг., Юрч.; бых., крый., ДАБМ, с. 869; паўн.-усх., Макс.; бярэз., Сл. ПЗБ; карм., Мат. Гом.). Укр. поскінь, плоскінь, рус. посконь, польск. ploskoń, ст.-польск. płoskonek, чэш. poskonek, poskonny, славен. ploskovnica. Прасл. poskonъ (а ў некаторых дыялектах, відаць, пад уплывам лексемы ploskьjь — ploskonъ). Шматлікія версіі (гл. Ф’асмер, 3, 339) з’яўляюцца нездавальняючымі. Найбольш імаверная Трубачова (Эт. сл., 10, 188–193): слав. poskonъ узыходзіць да інда-іранск. *pus‑kana, якое складаецца са ст.-інд. ρύ‑män ’мужчына, самец’ і kana‑ (скіфск. *kana‑) ’каноплі’. Мужчынскія калівы канапель маглі быць. вызначаны як ’пыльніковыя, якія апыляюць’ — ад і.‑е.*pu‑s ’дзьмуць, веяць’. Мена ‑нн‑ > ‑дн⇉гэта адваротны працэс пераходу ‑дн‑ у бел. гаворках (Карскі, 1, 351).

Паскара́льнік ’прыстасаванне для павелічэння руху, працэсу’ (ТСБМ). Калька з рус. ускоритель ’тс’. Да ско́ры (гл.).

Па́сквіль ’твор паклёпніцкага, зневажальнага характару’ (ТСБМ), ст.-бел. пашквіль (пашквилюсъ) ’тс’ (1580 г.) запазычана са ст.-польск. paszkwil, paszkwilus, якія праз ням. Pasquill са ст.-італ. pasquillo ’торс старажытнай скульптуры (відаць, Геркулеса), якую выканалі ў 1501 г. і паставілі на адной з вуліц у Рыме блізка ад дома жартаўніка Pasquino; на торс прыклейвалі розныя асабістыя памфлеты і часовыя іншасказы’ (Фасмер, 3, 211–212; Ин. сл. 16, 374; Голуб-Ліер, 361; Булыка, Лекс. запазыч., 163).

Па́скі ’гадавыя колцы на папярочным зрэзе дрэва’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да пис(ак) (гл.).