Па́сквіль ’твор паклёпніцкага, зневажальнага характару’ (ТСБМ), ст.-бел. пашквіль (пашквилюсъ) ’тс’ (1580 г.) запазычана са ст.-польск. paszkwil, paszkwilus, якія праз ням. Pasquill са ст.-італ. pasquillo ’торс старажытнай скульптуры (відаць, Геркулеса), якую выканалі ў 1501 г. і паставілі на адной з вуліц у Рыме блізка ад дома жартаўніка Pasquino; на торс прыклейвалі розныя асабістыя памфлеты і часовыя іншасказы’ (Фасмер, 3, 211–212; Ин. сл. 16, 374; Голуб-Ліер, 361; Булыка, Лекс. запазыч., 163).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)