Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пасажон ’покуць’ (Кольб.). У выніку кантамінацыі словазлучэння з прыметніка (паводле паходжання — дзеепрыметніка залежнага стану прошлага часу po‑sad‑j‑enъ, які з po‑saditiпасадзіць’) і назоўніка kętь > Kyr. Да садзіць (гл.).

Пасажы́р ’той, хто едзе на поездзе, параходзе, аўтобусе, ляціць на самалёце’ (ТСБМ). З франц. passager ’тс’ праз польск. (pasażer) ці рус. (пассажи́р) мову. Сюды ж пасажы́рка ’пасажырскі аўтобус’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) — суфікс як у чыгунка, конка.

Пасаі́ць ’накарміць дзіця грудзьмі маці’ (бераст., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем пасасаць < ссаць (гл.) і падаі́ць < даі́ць.

Па́сак ’жулік’ (Касп.). У выніку пераносу значэння з польск. pasek (gra w pasek) ’азартная гульня з рэмнем’. Да пас1 (гл.). Параўн. аналагічнае развіццё ў бел. і чэш. мовах, дзе pásek ’стыляга’.

Па́сака ’кроў’ (Ян.). Да пасока (гл.).

Пасалаве́ць ’паблякнуць ад стомы’ (паўн.-усх., КЭС), ’зрабіцца невыразным, мутным ад стомы, ап’янення (пра вочы)’ (ТСБМ). Да салаве́ць ’тс’, якое разам з рус. солове́ть ’мутнець’, укр. солові́ти ’хмурнець (аб поглядзе)’, рус. солово́й ’светла-шэры, жаўтлява-шэры’ з’яўляецца роднасным да ст.-в.-ням. salo, salawêr ’цёмны, мутны’, ст.-ісл. sǫlr ’жоўты, брудны’, англ. sallow ’бледны’ (Фасмер, 3, 712).

Пасале́ня ’націна фасолі’. З пасоля < фасоля (гл.). Аб суфіксе ‑енЖ‑енне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147.

Пасалёнка ’бульба, звараная палавінкамі’ (ветк., Мат. Гом.). Да пасолены < саліць < соль (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.

Пасалу́ха, пасялу́ха ’хто без справы ходзіць па хатах’ (віц., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу (хадзіць) па сялу і суф. (у)ха. Параўн. таксама пасялда..

Пасалюбава́цца ’палюбавацца’ (паст., Сл. ПЗБ). Да любавацца < любіць (гл.). Устаўка ‑са‑, якая, відаць, з ‑ся‑, ужыта тут накшталт (ці пад уплывам) літ. поўнага варыянта зваротнага фарманта ‑si‑ ў прэфіксальных дзеясловах, напр., pa‑ simyliti ’цешыцца каханнем’.