Даі́ць ’даіць’. Рус. дои́ть, укр. доїти, чэш. dojiti, славац. dojiť, польск. doić, в.-луж. dejić, dojić, н.-луж. dojś, балг. доя́, серб.-харв. до̀јити, ст.-слав. доити. Прасл. *dojiti (). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 53–54. Лічыцца каузатывам на ‑iti ад *děti, якое не захавалася, але існаванне якога можна вывесці з аддзеяслоўных вытворных *dětę, *děva. У аснове ляжыць і.-е. *dhē̆(i̯)‑ ’ссаць, карміць грудзьмі’. Роднасныя формы: ст.-інд. dháyati ’ссаць’, лат. dêt ’тс’, гоц. daddjan ’тс’. Гл. Бернекер, 1, 205–206; Траўтман, 51; Фасмер, 1, 522; падрабязна Трубачоў, там жа. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 152.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)