Дзялі́ць ’дзяліць’. Рус. дели́ть, укр. діли́ти, польск. dzielić, чэш. děliti, ст.-слав. дѣлити. Прасл. *děliti. Роднасныя формы: літ. dailýti, гоц. dailjan, ням. teilen. Гл. Фасмер, 1, 496; Траўтман, 43; Бернекер, 1, 195.
Дзяншчы́к ’дзяншчык’ (БРС). Запазычанне з рус. денщи́к ’тс’ (а гэта калька франц. dejour ’днявальны’). Фасмер, 1, 499; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 71–72.
Дзяньгу́б ’гультай, лодыр’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 5, 214) знаходзіць балг. слова денгу́ба ’чалавек, які дарма марнуе час’, ’марнаванне часу’ і параўноўвае яго з бел. лексемай. Ён лічыць, што, магчыма, быў прасл. фразеалагізм *dьnь gubiti, які звязвае бел. мову з паўд.-слав.
Дзяржав́а ’дзяржава’ (БРС). Рус. держа́ва, укр. держа́ва, польск. dzierżawa ’ўладанне, арэнда’, чэш. država і г. д. Утварэнне ад *dьržati. Прасл. *dьržava (падрабязна гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 231–232).
Дзярка́ч ’венік’ (БРС). Рус. дыял. дерка́ч, укр. дерка́ч. Вытворнае ад dьrkati ’выдаваць пэўныя гукі’; гукапераймальнае ўтварэнне. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 222.
Дзясна́ ’дзясна’. Параўн. рус. десна́, укр. я́сни, польск. dziąsna, серб.-харв. де̑сна і г. д. Прасл. *dęsn‑, магчыма, ад і.-е. назвы зуба (літ. dantìs, ст.-інд. dant‑, лац. dens і г. д.). Бернекер, 1, 190; Фасмер, 1, 506; Трубачоў, Эт. сл., 5, 26–27.
Дзя́цел ’дзяцел’. Параўн. рус. дя́тел, укр. дя́тел, польск. dzięcioł, ст.-чэш. dětel, серб.-харв. дје̏тао, балг. де́тел. Прасл. *dętetъ. Утварэнне суфіксам ‑tel‑. Дзеяслоўная аснова, ад якой утворана назва, праблематычная (*delb‑ або *dьlb‑: літаральна ’той, які доўбае’). Параўн. Фасмер, 1, 562; Бернекер, 1, 190–191; Трубачоў, Эт. сл., 5, 27–28.
Длонь ’далонь’ (Нас.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dłoń ’тс’ (а гэта да прасл. *dolnь: рус. дыял. доло́нь, бел. дало́нь, укр. доло́нь, доло́ня, чэш. dlaň, ст.-слав. длань і г. д.). Гл. Кюнэ, Poln., 51.
Длуба́нне ’калупанне’ (Нас., Байк. і Некр.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. dłubanie ’тс’ (да dłubać). Параўн. длу́баць (гл.). Але форма длу́банне ’тс’ (БРС) можа быць і незапазычанай, утворанай у бел. мове ад запазычанага длу́баць.
Длу́баць ’калупаць, пароць’ (Сцяц., БРС). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dłubać ’тс’ (а гэта да прасл. *dьlbati; гл. Слаўскі, 1, 148; агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 206, пад праформамі *dьlbati, *dьlbiti). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 51.