Панікадзі́ла ’вялікая люстра са свечкамі або стаячы кандэлябр перад іконамі’ (ТСБМ). Рус. паникади́ло ’вісячы падсвечнік для вялікай колькасці свечак’, ст.-рус. паникандѣло, паникадило. З сяр.-грэч. πολυκάνδηλον, якое было набліжана да кадзіла (гл.) (Міклашыч, 231; Фасмер, 3, 197). Пачатак слова Фасмер (там жа) тлумачыць уплывам слова паніхі́да.
Пані́клы ’схілены, прыгнуты; прыгнечаны, замучаны’ (ТСБМ), пані́клы, пані́клівы ’блізарукі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), поні́клы ’блізарукі; упарты’ (ТС). Ад панікнуць < нікнуць (гл.) з суф. ‑л‑.
◎ Пані́кніца ’расліна Geum rivale L.’ (Кіс., Касп., Гарэц., Дэмб. 1, 288), ’кураслеп, Anemone L.’ (Інстр. II), панокніца, паніконніца (Кіс.), пан^іківіца (Бяльк.) ’тс’. Дэрыват з суф. ‑іца ад панікнуць < нікнуць паводле формы звісаючых уніз кветак. Параўн. чэш. poniklec ’Pulsatilla’ < pom’fc/iow/i (Махэк₂, Jména rostl., 48).
Паніхі́да ’царкоўная служба па нябожчыку’ (ТСБМ), дыял. панафі́да, панахі́на, панахві́да. Рус. панихи́да, дыял. панахи́да, панафи́да, укр. панахи́да, ст.-рус., ц.-слав. панахида, ст.-рус. яшчэ панафида, понахида. Запазычанне з сяр.-грэч. παννυχίδα ад παννυχίς ’усяночная’ (Фасмер, 3, 197 і наст.).
Па́ніч 1 ’малады пан, панскі сын’. Укр. пани́ч ’тс’. Ад пан з патранімічным суфіксам ‑ičь (Фасмер, 3, 198).
Пані́ч 2 ’падасінавік’ (Сцяшк. Сл.). Да паніч 1; назва, мабыць, дадзена з-за яркай шапачкі. Параўн. рус. солдат ’тс’.
Паніч 3 ’чорт’ (Інстр. II), ’вадзянік’ (Маш.). Укр. пани́ч ’тс’. Метафарычны перанос паніч 1.
◎ Панішчэ́чку ’ціха’ (Сл. ПЗБ). Гл. нішчачко́м.
◎ Па́нка ’корань аеру’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Памяншальнае ад панна (гл. пан). Параўн. яшчэ панны, а таксама кантэкст: «Панка з косамі сядзіць каля рэчкі ззелянеўшы».
Па́нна 1 ’гатунак груш’ (ТС, Мат. Гом.). З польск. panna ’тс’.
Па́нна 2 ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Бес.). Пераноснае значэнне ад панна < польск. panna ’дзяўчына’. Семантычную матывацыю гл. па́нка.
Панос ’расстройства дзейнасці кішэчніка з частымі вадкімі экскрэментамі’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’вывадак’ (ТС), ’пачатак цяжарнасці’ (Гарэц., Др.-Падб., СЭС—4). Рус. поно́с ’расстройства дзейнасці кішэчніка’, укр. поно́с ’нараджэнне (у жывёл)’. Ад панесці < несці (гл.) у розных значэннях; бязафіксны назоўнік з апафаніяй у корані.