Па́ніч 1 ’малады пан, панскі сын’. Укр. пани́ч ’тс’. Ад пан з патранімічным суфіксам ‑ičь (Фасмер, 3, 198).

Пані́ч 2 ’падасінавік’ (Сцяшк. Сл.). Да паніч 1; назва, мабыць, дадзена з-за яркай шапачкі. Параўн. рус. солдат ’тс’.

Паніч 3 ’чорт’ (Інстр. II), ’вадзянік’ (Маш.). Укр. пани́ч ’тс’. Метафарычны перанос паніч 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)