Панос ’расстройства дзейнасці кішэчніка з частымі вадкімі экскрэментамі’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’вывадак’ (ТС), ’пачатак цяжарнасці’ (Гарэц., Др.-Падб., СЭС—4). Рус.поно́с ’расстройства дзейнасці кішэчніка’, укр.поно́с ’нараджэнне (у жывёл)’. Ад панесці < несці (гл.) у розных значэннях; бязафіксны назоўнік з апафаніяй у корані.