◎ Палажні́ца ’парадзіха’ (Сл. ПЗБ). З польск. położnica ’тс’.
◎ Палака́ць ’паласкаць’ (Сцяшк. МГ, Бір. Джярж., Сл. ПЗБ), полокаць (ТС). Укр. полокати, ст.-слав. плакати, польск. płukać, в.-луж. płokać, чэш. plákati, plächatiх славац. pläkať, серб.-харв. плакати, плачем ’паласкаць, абмываць’, славен. plȃkati ’прапалоскваць’, балг. плакни ’паласкаю’. Прасл. роі- kati. Фасмер (3, 315) дапускае гукапераймальнае паходжанне, як і ў паласкаць (гл.). Параўн. яшчэ Махэк₂ (453), які ўказвае на першапачатковае значэнне ’біць (сябе ў грудзі)’. Сувязь з рус. плохой і плакаць (гл. Праабражэнскі, 2, 96) лічыцца сумніцельнай.
◎ Пала́клі, полаклі мн. ’тарка для бульбы’ (З нар. сл., палес.). Няясна. Мабыць, скажоная або кантамінаваная форма.
◎ Паламя́нка ’спечаная булка’ (Сл. Брэс.), палымянка ’блін’ (Мат. Гом.). Да полымя. Параўн. падпалонік.
Палане́з ’урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца; музыка гэтага танца’ (ТСБМ). З рус. полоне́з (Крукоўскі, Уплыў, 84). Крыніцай рус. слова з’яўляецца фран. polonaise ’тс’ ад polonais ’польскі’ (Фасмер, 3, 315).
Палані́на ’горная паша з лугавой расліннасцю ў верхнім поясе Карпат і некаторых горных хрыбтоў Балканскага паўвострава’ (ТСБМ). З укр. полони́на ’тс’. Агульнаслав. і прасл. polnina; польск. planina, чэш. planina і г. д. Роднасныя поле (гл.) і ст.-рус. полъ ’адкрыты, вольны, пусты’ (гл. Фасмер, 3, 307 і наст.; Махэк₂, 454; Брукнер, 422). Агляд семантыкі і літаратуры гл. Талстой, Геогр. терм., 79 і наст.
◎ Пала́нкі 1 ’маленькія ночвы для ачысткі крупы, апалушкі’ (Шат., Бяльк., Касп., Янк. 2-3, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), палойкі (Шат.), пыланкі (Бяльк.) ’тс’. Да палаць 2 (гл.).
◎ Пала́нкі 2 ’адыходы пры веянні круп’ (Бяльк.). Да палаць 2 (гл.).
Паланкі́н ’крытыя насілкі, якія служаць экіпажамі ў некаторых краінах Усходу і Паўднёвай Амерыкі’ (ТСБМ). Праз рус. паланки́н (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), з зах.-еўрап. моў (параўн. ням. Palankin, франц. palanquin); слова інд. паходжання (гл. Фасмер, 3, 190).
Паланці́н ’жаночая накідка ў выглядзе шырокага шаля з футра або аксаміту’ (ТСБМ). З рус. паланти́н (уст. палатин) ’тс’ < франц. palatine ад palatin прым. ’пфальцскі’, таму што гэта ўпрыгожанне было ўвезена ў Францыю пры Людовіку XIV з Пфальца (гл. Фасмер, 3, 190).
Пала́с ’двухбаковы дыван без ворсу’ (ТСБМ). Праз рус. пала́с (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73 і наст.) з перс. palās ’тс’ (ССРЛЯ, 9, 329).