Палані́на ’горная паша з лугавой расліннасцю ў верхнім поясе Карпат і некаторых горных хрыбтоў Балканскага паўвострава’ (ТСБМ). З укр. полони́на ’тс’. Агульнаслав. і прасл. polnina; польск. planina, чэш. planina і г. д. Роднасныя поле (гл.) і ст.-рус. полъ ’адкрыты, вольны, пусты’ (гл. Фасмер, 3, 307 і наст.; Махэк₂, 454; Брукнер, 422). Агляд семантыкі і літаратуры гл. Талстой, Геогр. терм., 79 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)