Паланці́н ’жаночая накідка ў выглядзе шырокага шаля з футра або аксаміту’ (ТСБМ). З рус.паланти́н (уст.палатин) ’тс’ < франц.palatine ад palatin прым. ’пфальцскі’, таму што гэта ўпрыгожанне было ўвезена ў Францыю пры Людовіку XIV з Пфальца (гл. Фасмер, 3, 190).