Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Му́ліць, му́ляць, драг. му́лятэ ’церці, націскаць, рэзаць цвёрдым скуру, цела’, ’пашкоджваць нагу, бок’, ’не цярпецца’, ’прычыняць боль’, ’ціснуць’, ’непакоіць, дакучаць’, ’назаляць, перашкаджаць’, му́ліцца ’не хацець, не адважвацца, адчуваць няёмкасць’, ’націраць’, му́ляцца ’ціснуць’, ’мяцца, праяўляць нерашучасць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш., Шпіл., Шн. 2, Др.-Падб., Гарэц., Грыг., Растарг., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), му́ляяцца ’вельмі хочацца’ (Шат.), му́ліць ’настойліва прасіць’ (КЭС, лаг.). Укр. му́лити, рус. му́лить, му́леть ’ціснуць’, польск. mulać ’муліць’, славен. múliti ’церці, прытупляць, абсоўваць, сашморгваць лістоту з галін’, muljȃva ’мяккая, маладая трава’, múlica ’колас без зерня’, múl, múlast ’лабаты’, ’безбароды’, серб.-харв. му̏љати ’размінаць вінаград’, ому́лити се ’адвязацца’, балг. шму́ля ’рваць фрукты з дрэва разам з лістамі, матлашыць’. Прасл. muliti (Трубачоў, О составе, 181). Роднаснымі з’яўляюцца: літ. šmùlas, лат. šmauls ’бязрогі, лысы’, а таксама бел. шмуляць, шмуляцца. Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 193) у якасці дадатковых «пучкоў» лексічных ізаглос прыводзіць рус. му́ліць ’выпрошваць’ і літ. maũlyti ’канькаць, надакучліва прасіць’, што семай ’шматразовае паўтарэнне дзеяння’ збліжаецца з му́ліць ’націскаць, нарэзваць’. Гэтак жа і ЕСУМ, 3, 532–533.

Му́лкі1 ’цвёрды, цяжкі, невыносны’, ’які муляе’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Яруш., Гарэц., Касп., Сцяшк., Янк. 1-2; Шат., Бяльк., Растарг., Ян.; КЭС, лаг.). Да му́ліць (гл.).

Му́лкі2 ’ілісты’, ’які аплывае, апаўзае’, гродз. му́лісты ’тс’ (Др.-Падб., Сл. ПЗБ). Да мул1 (гл.).

Му́лле, му́льля ’шышкі на целе, скулы, якія перашкаджаюць спаць’, ’ангіна’ (Нас., Грыг.). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксе ‑ьje гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46.

Мулы, ст.-бел. мулы ’высокія туфлі’ (XVI ст.), запазычана са ст.-польск. muły ’тс’, якое са ст.-франц. mule > франц. mule ’туфлі без абцасаў’.

Муль ’дробязь’ (стол., Сл. Брэс.). Да моль2 (гл.).

Мульга́ўка ’дробязь’, ’маласільны, слабы’ (Бяльк.). Да мальга́ (гл.). Аб мене а > у гл. Карскі, 1, 112–113.

Му́льгацца, му́ляцца ’цягнуць справу, адчуваючы непрыемнасць ад нежадання рабіць што-небудзь’ (Шат.). Да му́ліць, му́ляцца (гл.). Экспрэсіўны суфікс ‑г‑ падкрэслівае шматразовае кароткатрывалае дзеянне.

Мульмо ’мазоль’ (Янк. БП, Інстр. II, Янк. 1). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксе ‑м‑о гл. Сцяцко, Афікс. наз., 54.

Му́льны ’каламутны’, ’брудны, запэцканы’ (шальч., іганл., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. mùlinas ’брудны, запэцканы’, ’светларуды’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 82).

Мульт, му́льта, му́льтан, мульта́н, мульты́н ’баваўняная тонкая варсістая тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Яруш., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Шатал., Сл. ПЗБ, Мат. Маг.; томск., КЭС), мультаноўка ’хустка ў кветкі’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’кофта з мультану’ (Жд. 1), мульта́нка ’баваўняная коўдра’ (Нас.), мультоўка, мультаноўка ’фабрычная тканіна’ (маг., Бел. нар. адзенне). З польск. multan ’вельмі тонкая шарсцяная тканіна’, якое з франц. molleton ’тс’ < mollet ’мяккі, пяшчотны’.