Мульта́н, мульта́нка ’гатунак тытуню’ (ТСБМ, Нас.; маладз., Янк. Мат.), драг. му́льтан ’тс’ (Лучыц-Федарэц). З польск. multan ’тс’, якое ад назвы Валахіі — Multany. Адсюль і ст.-польск. multan, з якога ст.-бел. мультанъ, мултанъ (XVI ст.) ’кароткі двухбаковавостры меч’ (Булыка, Лекс. запазыч., 70), ’від шаблі’ (Жураўскі, Тюркизмы, 84).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)