Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Няста́ча ’недахоп, адсутнасць чаго-небудзь’ (ТСБМ), няста́так (нестатокъ) ’тс’ (Нас., Сл. ПЗБ), неста́тачны (нестаточный) ’недастатковы; нязбыўны’ (Нас.). Да стачыць ’быць дастатковым’, статак (гл.).

Нясто́чнік (несточникъ) ’не майстар, няўмелы’ (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), звязана з рус. точь‑в‑точь; гл. стбчнік.

Нястра́ўнасць ’дрэннае страваванне’ (Гарэц., ТСБМ, Сл. ПЗБ), нестраўнось ’тс’ (Мядзв.), нястроўнасць ’тс’ (Сл. ЦРБ). Да стра́ва, страўнасць (гл.); магчыма, запазычана з польск. niestrawność ’тс’.

Нясты́днік ’сараматнік’ (чэрв., Нар. лекс.). Відаць, са спадучэння не стыдна ’не сорамна’; не ў гэтым выпадку можа быць субстытутам прыстаўкі бяс‑, параўн. нястыжы (нестыжій) ’бессаромны’ (Нас.).⇉1.

Нясці́ ’несці’ (Сл. ПЗБ), несці ’тс’ (ТС). Гл. несці.

*Нято́, нетб ’не толькі, не столькі’: У печбры нето ракі, і язі седзяць (ТС), ’не тое, што’: uchapiu sztych da nietö paszoї, da prosta pabieh (Пятк. 2), параўн. мар.-славац. ne to, славац. nie to ’не гаворачы ўжо; не тое, каб’, рус. не то ’хаця б’, не то что ’тс’, серб.-харв. нетоА) ’тс’. З не і то (гл.).

Нято́туды ’куды там’: Нетбтуды! и в тэй бок не глядзіць (Нас.). Сюды ж нітбтуды ’ніяк’ (Нас.). З ⁺не‑то‑туды, гл. пято, туды. Параўн., аднак, польск. *nie‑to‑tu ’няпраўда’. Пра мяркуемае польск. *nie‑to‑tu гл. Атрэмбскі (SOr, 13, 21–25), ESSJ SG, 2, 490.

Нято́ўпіцца ’не змяшчацца’: Як падзялілі бацькаву палоску, бык і барана нятоўпіцца (лаг., Сл. бел. нар. фраз.), Гл. рэдкае то́ўпіцца.

Нятры́м (нетримъ) ’не руш’: Не тримъ мойго; ’хай, няхай’: Не тримъ говбриць (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), ад трымаць (гл.).

Няту́біц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla W. et К.’ (гродз., Кіс.). Відаць, аднаго паходжання з ніту́біч (гл.); магчыма, «зашыфраваная» назва тыпу польск. toieść ’Nincetoxicum’. toieść wielki ’Lysimachia’: не‑ту‑быць?, параўн. тубылец і пад. Будзішэўска (SOr, 39, 3–4, 273) ідэнтыфікуе з nietupicz ’тс’ (Федар.), які, паводле Федароўскага, асвячаюць на спаса і «ў час навальніцы кідаюць у спецыяльна распалены агонь» з мэтай засцерагчыся ад маланкі, што дае падставы выводзіць з не тупаць ’не стукаць (пра пярун)’ альбо са спалучэння *не ту(т) біць ’не сюды біць’ (засцерагальная формула). Гл. наступае слова.