Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нямні́шча ’старое рэчышча (Нёмана)’ (стаўб., Сл. ЦРБ): ні ва ўсякум нямнішчы адзінакага рыба водзіцца (карэл., Нар. словатв.). Ад назвы ракі Нёман, параўн. аналагічнае бужыско (ад Буг, беласт.).

Ня́мнуць (нямнаць) ’ударыць, гнянуць’ (Крыў., Дзіс.). Відаць, гукапераймальнае, параўн. Умнуць ’тс’.

Нямо́глы ’слабы, хваравіты’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Архаізм, параўн. ст.-чэш. nemohlý ’тс’, да магчы (Махэк₂, 395), параўн. немагчы́ ’недамагаць’, німагушчы ’слабы’ (Сл. ПЗБ).

Нямту́р ’нямы чалавек’ (Нас.), ’нямы, маўклівы’ (Касп., жлоб., Нар. словатв.), ’глуханямы або глухі чалавек’ (Юрч. НВС). Згодна з Карскім (2–3, 31), утворана суфіксам ‑тур ад нямы (гл.), параўн. аналагічнае ўкр. німтур, балг. дыял. нёмтур ’маўклівы’. Пад уплывам зыходнага слова са значэннем ’нямы чалавек’, экспрэсіўнае немтури ’немцы’ (ТС), сінанімічнае немцури ’тс’ (там жа).

Няму́ні, нему́ні ’апенькі’ (Сл. ПЗБ). З літ. nemunės ’тс’ (Грынавяцкене, LKK, 22, 193).

Нямчу́р ’маламоўны; немец’ (Сцяц.), ’маўклівы або нямы чалавек’ (Сл. ЦРБ, Сцяшк. Сл.; міёр., З нар. сл.; Крыў., Дзіс.), немчур ’маўчун’ (Мат. Гом.), Экспрэсіўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ур ад нямко ’нямы чалавек’ ці немец (гл.), параўн. немцура экспр. ’немцы’, немчурикі ’тс’ (ТС). Параўн. аналагічнае экспрэсіўнае ўтварэнне славен. nemčur ’германафіл’.

Нямы́ і не́мы ’пазбаўлены здольнасці гаварыць’ (Нас., Яруш., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), часам нямы́ ’тс’, але не́мы ’страшны, замагільны’ (Некр.), параўн., аднак, раве́ нямы́м голасам (Багд. 63), не́мы, нему́ ’няздольны гаварыць; знямелы, нерухомы’, немы́м го́ласам (духом) ’страшна, дзіка’ (ТС), укр. німи́й ’нямы, безгалосы’, рус. немо́й, польск. niemy, чэш. němý, славац. nemý, в.- і н.-луж. němy, славен. nȇm, серб.-харв. не̑м, макед. нем, балг. ням. Выводзяць на аснове дысіміляцыі з першапачатковага *měmъ ’які заікаецца, невыразна гаворыць’, што суадносіцца з лат. mēms ’нямы’, męmulis ’заіка’, хец. memaƕƕi ’гавару’, параўн. таксама ням. mummeln ’заікацца’, швед. mimra ’варухаць губамі’ і пад. (Фасмер, 3, 63; Бязлай, 2, 219); у аснове — гукаперайманне, як і ў славац. nemtať, чэш. mumlali, польск. momotać ’невыразна гаварыць, бурчаць і пад.’ (Махэк₂, 395). Значэнне ’дзікі, замагільны (голас)’ выводзіцца з ’незразумелы, неартыкуляваны’. Малаверагодна вывядзенне рус. немой ад кораня *nem‑ ’гнуць’, што звязваецца з рэлігійнымі дзеяннямі, адкуль лац. nemuš ’святы гай’, грэч. νεμος ’гай, лес’ і пад. (Макоўскі, Мир сл. и знач., 134). Гл. таксама Улашын, ZfSlPh, 6, 368–372.

*Няна́джана, ненаджэно ’нечакана, неспадзявана’ (ТС), ныниджано ’тс’ (драг. Клім.), ненажано ’знянацку’ (пін., Жыв. сл.), нэнажэно ’незнарок, неспадзеўкі, нечакана’ (пін., Нар. лекс.), ненажено ’нечакана’ (ле^ьч., Нар. лекс.), сюды ж ненаджэны ’нечаканы, неспадзяваны’ (ТС), нынаджаный ’тс’ (Клім.). Да наджа ’надзея, спадзяванне, нажа ’тс’ (гл.).

Няна́сьце ’нягода, дрэннае надвор’е’ (Бяльк.), нянасце ’тс’ (Ян.). Відаць, з рус. ненастье (ад наст ’моцная ледзяная скарынка на снезе’, Міклашыч, 211; Фасмер, 3, 63).

*Няна́ўмех, ненаўмех ’не да таго, не ў галаве’ (ТС). Гл. наўме.⇉в