◎ Нямту́р ’нямы чалавек’ (Нас.), ’нямы, маўклівы’ (Касп., жлоб., Нар. словатв.), ’глуханямы або глухі чалавек’ (Юрч. НВС). Згодна з Карскім (2–3, 31), утворана суфіксам ‑тур ад нямы (гл.), параўн. аналагічнае ўкр. німтур, балг. дыял. нёмтур ’маўклівы’. Пад уплывам зыходнага слова са значэннем ’нямы чалавек’, экспрэсіўнае немтури ’немцы’ (ТС), сінанімічнае немцури ’тс’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)