Нястра́ўнасць ’дрэннае страваванне’ (Гарэц., ТСБМ, Сл. ПЗБ), нестраўнось ’тс’ (Мядзв.), нястроўнасць ’тс’ (Сл. ЦРБ). Да стра́ва, страўнасць (гл.); магчыма, запазычана з польск. niestrawność ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)