Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Нільжа́ ’нельга, няма магчымасці’ (Мал.). Гл. нельга.

Нім ’перш чым, пакуль’ (Федар., Чачот), укр. пім ’тс’, польск. nim ’тс’. Паводле Карскага (2–3, 84), паходзіць з ускоснай склонавай формы займенніка */ь (гл. ён); таксама адносна польскага злучніка гл. Брукнер (204, 364). Апошні разглядаецца і як вынік кантамінацыі: nim < nizy, im (ESSJ SG, 2, 498 з адпаведнай літ-рай). Нягледзячы на фіксацыю яшчэ ў Бярынды, бел. пім хутчэй за ўсё запазычана з польскай, параўн. Булахаў, Развіццё, 27, а таксама Карплюк, Paralele w rozwoju słownictwa języków słowiańskich. Wrocław etc., 1989, 161–170. Няяснага паходжання мін. пім ’як бы, быццам’ (Сл. ЦРБ), фармальна ідэнтычнае разгледжанаму раней (кантамінацыя нібыу^быццам?).

Німазна́ць ’вельмі’ (Ян.). Гл. немаведзь, з заменай другой часткі сінанімічным знаць (гл.).

Німала́ду ’без прычыны, немаведама за што’ (Некр.), ’невядома’ (Янк. 1). Відаць, з пяла ладу, параўн. ніўлад ’не так, як трэба’ (Сл. ПЗБ). Гл. лад.

Німама́та ’громка (вельмі)’ (Мат. Гом.)* Хутчэй за ўсё з ⁺няма мата, дзе мат ’голас’ (гл.), што можа трактавацца як ’так моцна, што не хапае голасу’, параўн. нямым голасам крычаць ’страшэнна, роспачна крычаць’. Не выключана і іншая версія на базе зыходнага выразу ⁺нямы мат як нямы голас. Ва ўсякім выпадку магчыма кантамінацыя абодвух выразаў.

Нінаві́дны ’непрыгожы, непрыглядны’ (жлоб., Жыв. сл.). Відаць, ненавідны (гл. ненавідзець) з тыповым фанетычным пераходам не > ні або змяшэннем, адмоўных часціц не і ні (Карскі 2-3, 450). Аднак семантыка дапускае другаснае збліжэнне з від ’выгляд; твар’, параўн. выраз на від ’на выгляд, тварам’ (+ні на від?).

Ні́ня ’зараз’ (гродз., Сл. ПЗБ; Цых., Хрэст. дыял.), ніні ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), ніняка, нінека ’сёння’ (гродз., Шн. 3; Сцяшк. Сл.), укр. нині ’тс’, рус. ниня, ноне ’зараз, сёння’, ныне ’сёлета; нядаўна’, польск. арх. піпіе ’зараз, цяпер’, каш. піній ’тс’, палаб. піпа ’тс’, чэш. пупі ’тс’, славен. дыял. пеп, hjan ’тс’, серб.-харв. арх. напе ’тс’, балг. дыял. нине ’тс’, ст.-слав. нине ’тс’. Прасл. *nynet варыянт *пъпёу адпавядае літ. nūnai ’цяпер, зараз’, роднаснае ст.-інд. пипат ’тс’, грэч. νυνί і пад., узыходзіць да і.-е. пи/пи з факультатыўным насавым я, што звязваюць з асновай у *neu‑os ’новы’, прасл. поиъ (ESSJ SG, 2, 508; Махэк₂, 403; Фасмер, 3, 91; Бязлай, 2, 224; Брукнер, 364; Pycek, Slavia, 55, 2, 165). Адносна рэдкіх бел. ніне, ніна выказваецца меркаванне пра іх кніжнае, царкоўнае паходжанне ў адрозненне ад распаўсюджанага ст.-бел. нине (1387 г.), для якога дапускаецца польскі ці чэшскі ўплыў (Карскі, 1, 236). Шуба (Прыслоўе, 184) мяркуе, што дыялектныя формы — запазычанне з рус. ныне. Праблему складае і на месцы ы ў бел. і ст.-бел. словах (Карскі, 1, 236), што можа тлумачыцца асіміляцыяй (ESSJ SG, 2, 508), а таксама канчатак ‑я, дзе магчымы ўплыў дзеепрыслоўяў (Карскі, 1, 214).

Ніпро́шта (нипрбшто) ’як быццам; быццам бы не’ (Нас., Грыг.), параўн.: Нипрошто ён тутъ бывъ і тлумачэнне Насовіча: «Как бы его не было здесь». З ні (адмоўе) і прошта ’быццам’ (гл.).

Ніссялю́ба ’неахвотна’ (жлоб., Мат. Гом.). Няясна; апошняя частка суадносіцца з любіць (гл.).

Ністо́жыць ’знішчаць’ (ТС). Відаць, з Зніштожыць з распадабненнем зычных, што ў сваю чаргу з нішто (гл.), г. зн. ’ператвараць у нішто’, аднак больш верагодна, што зыходнай формай было ст.-слав. ннчьтоѫе ’нічога’, адкуль і рус. дыял. нинтожить (КЭСРЯ, 465).