◎ Ні́ня ’зараз’ (гродз., Сл. ПЗБ; Цых., Хрэст. дыял.), ніні ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), ніняка, нінека ’сёння’ (гродз., Шн. 3; Сцяшк. Сл.), укр. нині ’тс’, рус. ниня, ноне ’зараз, сёння’, ныне ’сёлета; нядаўна’, польск. арх. піпіе ’зараз, цяпер’, каш. піній ’тс’, палаб. піпа ’тс’, чэш. пупі ’тс’, славен. дыял. пеп, hjan ’тс’, серб.-харв. арх. напе ’тс’, балг. дыял. нине ’тс’, ст.-слав. нине ’тс’. Прасл. *nynet варыянт *пъпёу адпавядае літ. nūnai ’цяпер, зараз’, роднаснае ст.-інд. пипат ’тс’, грэч. νυνί і пад., узыходзіць да і.-е. пи/пи з факультатыўным насавым я, што звязваюць з асновай у *neu‑os ’новы’, прасл. поиъ (ESSJ SG, 2, 508; Махэк₂, 403; Фасмер, 3, 91; Бязлай, 2, 224; Брукнер, 364; Pycek, Slavia, 55, 2, 165). Адносна рэдкіх бел. ніне, ніна выказваецца меркаванне пра іх кніжнае, царкоўнае паходжанне ў адрозненне ад распаўсюджанага ст.-бел. нине (1387 г.), для якога дапускаецца польскі ці чэшскі ўплыў (Карскі, 1, 236). Шуба (Прыслоўе, 184) мяркуе, што дыялектныя формы — запазычанне з рус. ныне. Праблему складае і на месцы ы ў бел. і ст.-бел. словах (Карскі, 1, 236), што можа тлумачыцца асіміляцыяй (ESSJ SG, 2, 508), а таксама канчатак ‑я, дзе магчымы ўплыў дзеепрыслоўяў (Карскі, 1, 214).