Рэ́пша ’неахайніца’ (Мат. Гом.). Магчыма, суадносіцца з літ. rupša ’рапуха’. Гл. яшчэ рапуха.
Рэпэ́ха ’неахайніца’ (івац., Жыв. сл.). Магчыма, экспрэсіўная кантамінацыя: рапу́ха (гл.) і рапяхі́ ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (Шатал.). Параўн. яшчэ рус. репсаха ’неахайніца’, рёпся ’неахайнік’ (алан.), репсать ’быць неахайным, не трымаць парадак у хаце’, ’сёрбаць’. Гл. яшчэ рапеха.
Рэ́пяшны ’парэпаны’ (Нар. Гом.). Экспрэсіўнае ад рэпаны (гл.).
Рэ́ра ’неахайніца’ (Мат. Гом.). Рус. свярдл. ре́рюшка ’няўмека’. Можна дапусціць сувязь з польск. rura (ад выразу rura do barszczu) ’непрактычны чалавек, расцяпа’. Але нельга выключыць уплыў прасл. *rarogъ, які апрача значэння ’птушка’, азначае яшчэ назву духа, параўн. утвораныя на гэтай базе чэш. rarach ’злы дух, чорт’, rarášek ’дух, які выклікае вецер’, польск. raróg ’дзівак’ (Трубачоў, Этимология–1965, 64–65). Гл. яшчэ рарог.
Рэ́сквась ’раз’езджаная гразь на дарозе’ (баран., Сл. ПЗБ), ’непагадзь’ (Сцяшк. Сл.). Гл. росквась.
Рэ́скол ’непаслухмянае дзіця’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), раско́л ’хуліган’ (Жыв. сл.), расколіна ’тс’ (Янк.), роско́л ’тс’ (ТС). Гл. раскол,
Рэскры́пт ’пісьмо манарха з аб’яўленнем узнагароды; адказ імператара на пададзене яму для вырашэння пытанне’ (ТСБМ). Ст.-бел. рескриптъ ’маніфест; выпіска з дакумента’ < ст.-польск. reskrypt < лац. rescrīptum ’імператарскі ўказ’ (Булыка, Лекс. запазыч., 57).
Рэ́слік ’расток’ (стаўб., Сл. ПЗБ), ро́слі ’парасткі бульбы’ (Жыв. сл.). Гл. рослік.
Рэспе́кт ’пашана, павага’ (ТСБМ). Ст.-бел. респектъ ’павага’ < ст.-польск. respekt ’тс’ < лац. respectus ’павага; пункт погляду’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136).
Рэ́спуст ’распуснік, хуліган, свавольнік’ (ЖНС, Сцяшк. Сл.). Гл. распуста.