◎ Ню́хкацца экспр. ’мець намер’ (нясвіж., Сл. ПЗБ). Няясна.
◎ Ню́хмарка экспр. ’нос’ (маладз., Сл. ЦРБ), параўн. рус. нюхмырить ’шморгаць носам’, нюхмыра ’пра чалавека, што шморгае носам’. Ад нюхаць з няяснай экспрэсіўнай суфіксацыяй.
◎ Нюхце́ць ’нюхаючы, вышукоўваць што-небудзь’ (Некр., Сл. ПЗБ), рус. нюхтить ’нюхаць, вынюхваць, вышукваць’, славац. nuchtiť ’тс’. Да нюхаць (гл.) з інтэнсіўным ‑т‑, параўн. дыхаць і дыхцець, пыхаць і пыхцець і г. д.
◎ Ню́шка ’мыса’: у каровы баліць нюшка (талач., Шатал.). Ад нюхаць, нюшкаць (гл.), параўн. рус. нюх ’нос’, польск. дыял. nich, niucha ’пыса розных жывёл, за выключэннем каровы’, а таксама czuj, czyjo ’пыса сабакі ці ката’ (да czuć ’чуць, адчуваць’).
◎ Ню́шкаць ’нюхаць’ (Сл. ПЗБ), укр. нюшкувати ’тс’. Да нюхаць з суфіксальным узмацняльным ‑к‑.
◎ Нюшо́к ’невялікая колькасць, якую можна ўзяць у тры пальцы’ (Нас.), ’шчопці’ (Нік., Няч.; Касп.), ’малая колькасць’ (расон., Шатал.), нюшок, нюнбк ’драбок’ (Сл. ПЗБ), нішбк ’тс’ (астрав., вусн. паведамл.). Памянш. ад нюх ’невялікая колькасць расцёртага рэчыва, якую можна пацягнуць носам’ (Нас.), да нюхаць, у прыватнасці ’нюхаць тытунь’.
◎ Ню́шчыць ’муркаць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. niäukseti ’тс’.
Ня 1, ня‑ня ’выгукі, якімі падзываюць сабаку’ (ТС), ня‑ня‑ня ’падзыўныя для кароў’ (ДАБМ, камент. 895), укр. ня, ня‑ня ’падкліканне сабакі’. Відаць, «спешчаны» варыянт да на, на‑на ’тс’ (гл.), параўн., аднак, балг. дыял. нё‑не ’падзыўныя для каровы ці вала’.
Ня 2 ’не; хіба’ (Касп.), ’не; няўжо’: ня ты ня ведыіш (Бяльк.). З не (не-) у выніку якання і адсячэння другой часткі ў няво́, няго́ ’тс’, параўн. смал. ня ’тс’: ня у вас нет? (СРНГ), маг. ня не, якое Карскі (2–3, 83) тлумачыць па-руску ’ужели нет?’.
◎ Няба́вам (niebawam) ’праз некаторы час’ (Пятк. 2). Да бавіць (гл.), утворана пры дапамозе суф. -ам, па паходжанні — канчатак творн. скл. м. р.
◎ Нябе́г̌лы (небеглы) ’нерызыкоўны’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, да нягеглы (гл.) з народнаэтымалагічным збліжэннем да бегчы, беглы. Параўн. таксама нягебны ’нягеглы, няўдалы’ (ТС).