Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Міжэ́нь ’маленькі дождж’ (паўд.-усх., КЭС). Да мжэнь, імжа́1 (гл.).

Міз, міс ’паміж’, ’сярод’ (Кліх, Янк. 2, ТС; лях., дзярж., лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’каля’ (Растарг.), ’побач’ (стол., Сл. Брэс.). Укр. чарніг. міз, рус. смал., арханг. мез, ме́зду, ме́зу ’тс’. Узнікла з між (гл.) як вынік мазурэння.

Міза́рачка ’дзяўчына з беднай сям’і’ (швянч., Сл. ПЗБ). Паводле Мацкевіч (там жа, 3, 66), з польск. mizerak ’бядняк’.

Мізгі́р ’павук’ (Растарг.), укр. мизгир, рус. мизгирь і мазгарь ’тс’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. mègsti (1‑я ас. mezgù), лат. mezgt (1‑я ас. megžu) ’вязаць, завязваць’, mazgs, літ. mãzgas ’вузел’, ст.-в.-ням. mâsca, ст.-ісл. mo̦skvi ’пятля’ (Траўтман, 172; Мюленбах-Эндзелін, 2, 591; Фасмер, 2, 619; Дзмітрыеў, RÉS, 39, 1961, 176).

Міздра́к ’бядняк’ (астрав., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі польск. miderak і mizerak ’тс’.

Мізі́нец ’найменшы сын’ (Федар. II). З польск. mizynek ’апошняе дзіцё ў маткі’, ’пястун’ (аб ім гл. Нітш, JP, 119).

Мізэрны ’вельмі малы’, ’худы, схуднелы’, ’бедны’, ’нікчэмны’, ’благі (аб раллі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Растарг.; КЭС, лаг.; гродз., Сл. ПЗБ), мізэра ’худы, бедны’ (Шат.), мізэрыя ’бедната’ (Растарг.), мізэрня́к ’бедны селянін’ (Нас.), мізе́рны ’мізэрны’ (ТС), мызыро́та, мызыр́отьте ’драбната, драбяза’ (Клім.), ст.-бел. мизерный, мисерный ’бедны’ (пач. XVI ст.), мизерия ’беднасць’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. mizerny, mizerja, mizerota ’тс’, якія з лац. miseria ’гора, няшчасце, бяда’, ’цяжкасці’, miser ’абяздолены, гаротны’, ’варты жалю, убогі, дрэнны’ (Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 76; Кюнэ, Poln., 77). Сюды ж мізарне́ць, мізэрыць, мізэ́рнець ’худнець, чэзнуць, рабіцца меншым’, ’станавіцца нікчэмным’ (ТСБМ), ’бяднець’, ’даводзіць да галечы’ (Нас.).

Мікала́еўская дзе́ўка ’старая незамужняя дзяўчына’ (Сцяшк.). Ад імя цара Мікалая II. Аналагічна польскі кава́лер ’стары халасцяк’.

Мі́канькі ’плоскуні без насення’ (езярышч., ДАБМ), рус. калін. ми́квенница ’мужчынскія каноплі’, серб.-харв. mikavnica ’звязка трапанага льну’. Да мы́каць2 (гл.).

Мі́каць1 ’рыкаць, мычаць, мыкаць’ (Юрч., Янк. 2, Ян.; паст., Сл. ПЗБ), мічэць ’тс’ (полац., Нар. лекс.), мік! — пра мычанне (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Мена ‑і‑ (замест ‑ы‑) — уплыў балт. моў (параўн. літ. mỹkti, mỹkauti ’мычаць’). Гл. таксама мы́каць.

Мі́каць2 ’неразборліва гаварыць, запінацца’ (Нас., Шат.). Балтызм. Параўн. літ. mỹkti ’няясна вымаўляць словы, запінацца’, mikė́ti, miksė́ti ’заікацца’.