*Мікіля́нка, мыкылянка ’балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. mỹkalas ’той, хто мычыць’, mýkelėti ’мармытаць, гаварыць як бы не хочучы і не ведаючы’.
Мікі́та ’стары танец: двое трымаюцца за канцы палкі і, перакідваючы ногі праз яе, па чарзе пытаюцца: — «Мікіта, ці ты-та? — Не я-та, мой тата!» (зах., Даль). Інакш у БелСЭ, 7 (гл.). Ад імя Мікіта (як і «Лявоніха», «Яйка», «Юрачка»), якое з с.-грэч. Νικήτης.
Мікі́ткі ў выразе пад мікі́ткі ’пад рэбры’ (Растарг.). Няясна. Магчыма, ад Мікі́та. Параўн. рус. сімб. микитки ’скулы’ (?), цвяр. никитки ’ўздыхавіна’, ’падрабрынне’, варон. ’бакі’.
Мікі́ціцца ’капрызнічаць’ (ТС), мікі́цяць ’таіцца’ (брасл., Сл. ПЗБ), як і бел. змікі́ціць ’зразумець, здагадацца’ (ТСБМ), узыходзяць да імя Мікіта — абагульненая назва чалавека з пэўнымі ўласцівасцямі. Параўн. і ўкр. мики́тити ’віляць, выкручвацца, шукаць адгаворкі, нячыста дзейнічаць’.
Мікі́ш, мікішы́ ’мускулы’ (карэліц., Весці, 4, 1969). Паводле месца націску слова набліжаецца да літ. minkìšas ’мякіш’, а таксама да miñkštis, minkštìmas/minkštimà ’тс’ (там жа, 129).
Мікольнік, жытк. мікольнікі, нікольнікі, ст.-дар. мікольные грыбы́ ’майскія грыбы (баравікі)’, ’від дуба’ (БЛ, 4, 33; лельч., Жыв. сл.; Сцяшк. Сл.; Мат. Маг.), ’лешч, які нерастуе недзе каля свята Міколы’ (бас. Нёмана, Жук.). Утвораны ад імя св. Міколы, якое з с.-грэч. Νικόλαος. Мена н > м адбылася на слав. глебе (параўн. таксама рус., укр. Микола, польск. Mikołaj, серб.-харв. Mikola.
Мі́кра — у шматлікіх назвах з навукі і тэхнікі: мікраскоп, мікраметр, мікракосм, мікрафон і інш., запазычаных у савецкі перыяд у асноўным з зах.-еўр. моў праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 83) са ст.-грэч. μικρός ’малы’. Пасрэдніцай магла быць і польск. мова.
Мі́кра ’дробнарыбіца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З новагрэч. μικρός ’малы, дробны’.
Мікроб ’дробны арганізм, бактэрыя’ (ТСБМ). З франц. microbe (1877 г.), якое са ст.-грэч. μικρός ’малы’ і βίος ’жыццё’ праз польск. і рус. мовы.
Мікры(й) ’малы’ (арго) (Рам. 9, 5), рус. калуж. микрый ’тс’. З новагрэч. μικρός ’малы’.
Міксава́ць ’нюхаць’ (гродз., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі шк > кш з пазнейшай менай ш > с з мышкава́ць, мішкава́ць ’нюхаць’, ’шукаць мордай’ (Сл. ПЗБ).