Во́бруб ’плошча зямлі ў адным кавалку’ (КЭС). Рус. о́бруб ’дзеянне па дзеяслову абрубіць; калодзежны зруб’, укр. обру́б ’асобны кавалак зямлі, участак’, польск. obrąb, obręb ’абмежаваная тэрыторыя, участак, граніца’, в.-луж. wobrub ’край, абрубка адзежы’, чэш. obruba, серб.-харв. òbrub(a) ’край адзежы, кашулі’; ’нізкая каменная агароджа калодзежа’. Да абрубіць. Параўн. абрубак.
Во́буй ’абутак’ (Бяльк., Гарэц., Сцяшк., З нар. сл., Мат. Гом.). Рус. вяц. о́буй, чэш. дыял. vobuj ’тс’. Да абуць (гл.) з суф. ‑jь (Вахрас, Наим. об., 132 і наст.). З гэтай суфіксацыяй, відавочна, даволі архаічнае ўтварэнне (Гл. SP, 1, 80 і наст.).
Во́буў, вобуўя ’абутак’ (Юрч.). Запазычанне з рус. обувь, якое да абуць (гл.). (Фасмер, 3, 109; Вахрас, Наим. об., 132 і наст.).
Во́бцас ’стрымгалоў, адразу, хутка’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ), вобсас ’тс’ (Бір. Дзярж.), вобцусам ’стрымгалоў, рашуча’ (Жд., 1). Запазычанне з лац. obcessus ’шалёны, у якім сядзіць д’ябал’ праз польск. obces, obcesem ’дзёрзка, нахабна, бесцырымонна’ (Варш. сл., 3, 439; Шуба, Прыслоўе, 185).
Во́бшчаства ’грамадства’; ’грамада, суполка’ (КТС), вобчыства ’грамада’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. общество (Крукоўскі, Уплыў 21–22).
Во́бык ’звычай’ (Яруш.). Рус. о́бык, серб.-харв. обіка ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад абыкнуць ’звыкнуць’. Параўн. рус. дыял. абыкнуць ’тс’.
Во́быск (БРС, КТС). Рус. о́быск, ст.-рус. обыскъ. З *обискъ ад іскаць (Фасмер, 3, 112) або аддзеяслоўнае ўтварэнне з абыскаць. У бел. мове запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 34; Жураўскі, Мат. да IV Міжн. з’езда слав., 51).
Во́ва ’нешта страшнае, чым палохаюць дзяцей’; ’вош’ (Клім.); ’воўк’ (дзіц.) (Клім., Шат.). Рус. во́ва ’нешта страшнае; мянушка ўсялякага сабакі’, укр. во́ва ’нешта страшнае, чым палохаюць дзяцей’, славац. vova ’тс’ (Дзендзялеўская, SR, 1974, 1, 39). Слова з дзіцячага маўлення.
Во́вудзень ’авадзень’ (Шатал.). Гл. авадзень.