Трушы́на, трушы́нка ‘трошачкі, маленькая колькасць’ (Нас.). Паводле Насовіча, ад трусі́ць (гл.). Параўн. таксама тру́сачка ‘драбок, каліва’, ‘парушынка’.
Трушы́ць ‘памалу кідаць’ (Мат. Маг.). Варыянт трусі́ць ‘сыпаць, натрасаць і інш.’ з чаргаваннем с / ш, гл. тру́сіцца 2.
Труя́ 1 ‘атрута’ (ТС). Утворана пры дапамозе прасл. суф. *‑ja ад першаснай формы дзеяслова *tru‑ti ‘труціць’, як руя́ ‘гайня’ ад *ru‑ti ‘раўсці’ (Махэк₂, 532). Параўн. труі́зна (гл.).
Труя́ 2 ‘пацяруха’ (ТС, Альп.). Узыходзіць да прасл. *trouti ‘пераціраць, есці’, у якім ‑ou‑ перад зычным развілося ў ‑ū‑ ў аснове *tru‑ (ст.-слав. трути ‘пераціраць, есці’, рус. дыял. трутить ‘церці’), да якой далучаўся суф. *‑j‑a. Параўн. труха́ (гл.).
Тру-тру ‘гук паляўнічай трубы’ (ваўк., Федар. 4). Гукапераймальнае.