Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мініяцю́ра ’невялікі рысунак або размаляваная закладка ў старадаўняй кнізе’, ’мастацкі твор малой формы’ (ТСБМ). З польск. miniatura (minjatura) ’партрэце’, ’пачатковая літара на старажытных рукапісах, азлобленая лісткамі, кветкамі, птушкамі’, якое з італ. miniatura < італ. miniare < лац. miniare ’маляваць minium’, г. зн. ’сурыкам (або кінаварам)’. Сучасная бел. лексема аформлена паводле рус. миниатюра ’тс’ (бо яшчэ ў Крукоўскага (Уплыў, 77) мініятурны, а не мініяцюрны).

Мінніца ’манетны двор’ (Гарб.). З польск. minnica, mennica ’тс’ і ’грош’, якое са ст.-в.-ням. muniza (> ням. Münze) < лац. monēta (Брукнер, 328). Гл. мане́та.

Міног, мінога, мянёга ’рыбападобная жывёліна ручайная, марская, якая сваёй формай нагадвае вугра, Lampetra planeri L., Lampetra fluviatilis L., Lampetra mariae Berg.’ (ТСБМ, Інстр. II, ТС, Жук.; астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. миногъ ’мінога’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. minóg ’тс’, якое з с.-в.-ням. niunouge ’дзевяцівокі’ — гэта рыба апрача вачэй мае збоку па адной ноздрыне і па сем жабравых шчылін (Булыка, Лекс. запазыч., 145; Варш. сл., 2, 991).

Мінор ’музычны лад, акорд якога грунтуецца на малой тэрцыі’, ’сумны, прыгнечаны настрой’ (ТСБМ). З рус. минор ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 84), якое з франц. mineure ’малая тэрцыя’, ’сумны’ ці з італ. minore ’тс’, якое з лац. minor ’меншы’. Слова магло прыйсці і праз польск. мову.

*Мінтала́ць, мынтыла́ты ’махаць, размахваць, матляць’ (Клім.). Да матла́ць (гл.) з другаснай назалізацыяй пад уплывам наступнага ‑т‑.

Мінтрэ́га ’затрымка, трывога, нечаканы клопат’, ’перашкода’ (глыб., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг), мінтрэ́жыць ’хваляваць, трывожыць’ (Шат., ТС; докш., Янк. Мат.). Да мітрэнга (гл.). Другасная назалізацыя (‑н‑) і выпадзенне ‑н‑ перад ‑га.

Мінтэрка ’гайка’ (Касп.). З мутэрка (гл.). З польск. muterka < mutra ’тс’, якое з ням. Mutter ’тс’. Другасная назалізацыя (‑н‑).

Міну́лька ’чмель’ (трак., Сл. ПЗБ). З ⁺ка‑манулька ’чмелік’, якое да літ. kamãnė ’чмель’, ст.-прус. kamnet ’конь’. Пачатковае мі‑ (замест ма‑) пад уплывам міну́шкі ’канюшына’.

Мі́нус ’знак аднімання ад лічбы’, ’недахоп, адмоўны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. минусъ ’мінус’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. minus, якое з лац. minus ’менш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 154). Магчыма і другое запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77).

Міну́та, міну́тка, міну́ціна, мінуці́начка, міню́та, міню́тка, міню́тына ’хвілінка, адзінка часу ў 60 секунд’ (Нас., ТСБМ, Касп., Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Мат. Гом., Бес.; віл., Жыв. сл.; драг., КЭС), ’вельмі хутка’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. минута ’мінута’, ’кароткая выпіска, копія’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. minuta ’тс’, якое з лац. minūta ’маленькая, нязначная, дробязная’ — скарачэнне выражэння pars minūta prima (Фасмер, 2, 625; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 156).