Міну́та, міну́тка, міну́ціна, мінуці́начка, міню́та, міню́тка, міню́тына ’хвілінка, адзінка часу ў 60 секунд’ (Нас., ТСБМ, Касп., Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Мат. Гом., Бес.; віл., Жыв. сл.; драг., КЭС), ’вельмі хутка’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. минута ’мінута’, ’кароткая выпіска, копія’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. minuta ’тс’, якое з лац. minūta ’маленькая, нязначная, дробязная’ — скарачэнне выражэння pars minūta prima (Фасмер, 2, 625; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)